П'яны лідчанін узяў у заложнікі ўласнага сына
12- 5.10.2012, 15:59
Нецвярозы мужчына зачыніўся ў доме і пад пагрозай забойства ўласнага дзіцяці вылучыў патрабаванне жонцы аб перадачы яму бутэлькі гарэлкі.
На шчасце, нічога страшнага не адбылося, і неўзабаве міліцыянты вярнулі спалоханага сына ўсхваляванай маці, паведамляе УУС Гродзенскай вобласці.
«Ужо некалькі месяцаў падазраваны не жыве разам з жонкай. У тую раніцу ён да яе прыйшоў, каб пабачыцца з сынам. Улічваючы, што ў той момант мужчына быў цвярозы, яна дазволіла яму ўзяць дзіця з сабой. Дома падазраваны выпіў віна, пасля чаго патэлефанаваў на мабільны жонцы. У ходзе размовы яму здалося, што на заднім плане хтосьці размаўляе. Фантазія нецвярозага хлопца тут жа нарадзіла вобраз палюбоўніка. Тады ён прыгразіў зарэзаць сына, калі жонка не прыдзе да яго з бутэлькай гарэлкі. Пасля размовы жанчына адразу ж звярнулася ў міліцыю. Міліцыянты неадкладна ачапілі дом, дзе знаходзіўся падазраваны. У іх прысутнасці ён зноў пацвердзіў свае патрабаванні, толькі вось алкаголь перадалі яму праз сястру - жонка ўвайсці ўнутр не адважылася. Праз некаторы час, знайшоўшы зручны момант, міліцыянты праніклі ў памяшканне праз гарышча і затрымалі мужчыну. Зрабіць гэта асаблівай працы не даставіла - на падлозе ляжала пустая бутэлька, а падазраваны быў у вусцілку п'яны і ніякага супраціву не аказаў.
З дому яго адвезлі не ў райаддзел, а ў шпіталь, дзе ўрачы канстатавалі ў яго атручэнне этылавым спіртам», - распавёў начальнік ААПП Лідскага РАУС маёр міліцыі Леанід Пракопчык.