banner1 banner1 banner1

8.10.2012

Гары Паганяйла: Рэжым плануе закрыць справу Захаранкі ў 2014 годзе 8

15:10, — Палітыка

Гары Паганяйла: Рэжым плануе закрыць справу Захаранкі ў 2014 годзе

Рэжым чакае, калі можна будзе закрыць справу Юрыя Захаранкі за тэрмінам даўнасці, лічаць праваабаронцы.

«Улады свядома ідуць на падаўжэнне тэрмінаў з тым, каб груба заткнуць рот нашай грамадскасці, якая патрабуе аб'ектыўнага расследавання выкрадання Юрыя Захаранкі і праверкі дачынення высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў да гэтага палітычна матываванага знікнення. Рэжым жадае паказаць грамадскасці і Захаду, што следства нібыта ідзе і праверка працягваецца», - сказаў кіраўнік юрыдычнага аддзела Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла ў інтэрв'ю charter97.org.

«Але ніякага расследавання не праводзіцца. Улады не зацікаўленыя, каб вінаватыя былі знойдзеныя. Яны цягнуць гуму, пакуль не пройдзе 15 гадоў і можна будзе зачыніць гэтую справу нібыта ў сувязі з невышукам вінаватых. Справа Юрыя Захаранкі была ўзбуджаная па артыкуле 101 Крымінальнага кодэкса (забойства) у рэдакцыі 1960-га года. У той рэдакцыі дастаткова 15-ці гадоў, каб справа была спыненая з-за немагчымасці знайсці вінаватых. Рэжым чакае, пакуль гэтыя 15 гадоў пройдуць, каб як бы ў адпаведнасці з заканадаўствам спыніць крымінальную справу», - адзначыў праваабаронца.

Нагадаем, сёння стала вядома, што следства па справе былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі прадоўжылі да 24 снежня 2012 года. Генерал Захаранка знік увечары 7 траўня 1999 года. Па словах палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА № 1 Менска Алега Алкаева, Юрый Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны па загадзе людзей, набліжаных да Лукашэнкі.


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (8)

Экспарт




Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  21.12.14  22.12.14
EUR13 320,0013 320,00
USD10 900,0010 900,00
RUB187,00187,00



Учора на сайце:

наведвальнікаў 254892
праглядаў 1335395

Папулярныя навіны

«Черная пятница» в Беларуси: Курс доллара - 14 150, евро - 17 400 (248212)

19.12, 12:33, — Эканоміка

Паніка ў Расеі: еўра вырас да 100 рублёў, даляр - да 80 (104719)

16.12, 15:43, — Эканоміка

Леанід Злотнікаў: Сапраўдная дэвальвацыя адбудзецца бліжэйшымі днямі (85010)

20.12, 8:25, — Эканоміка

Лукашэнка: Не трэба ахаць і вохкаць, рыхтуйцеся да Новага года і Калядаў (80133)

19.12, 14:55, — Грамадства

Фотафакт: «Зялёныя чалавечкі» у Менску (78329)

18.12, 18:52, — Палітыка

Доллар подскочил до Br11 500, в обменниках нет валюты (72368)

18.12, 16:08, — Эканоміка

Расея можа папрасіць Лукашэнку пакінуць пасаду (67078)

18.12, 15:51, — Палітыка

ААЦ закрыў папулярны сайт onliner.by (65908)

20.12, 17:52, — Палітыка

Российский политолог: Путин принял решение по Донбассу (58240)

17.12, 11:08, — Украіна

Политолог: У Путина началась агония. В бешенстве он может начать наступление на Киев (53327)

15.12, 22:09, Олег Соскин, kyiv.osp-ua.info — Украіна

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: