19 красавiка 2024, Пятніца, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Channel 4 News: Велікабрытанія прадае Беларусі зброю і трэніруе вайскоўцаў

35
Channel 4 News: Велікабрытанія прадае Беларусі зброю і трэніруе вайскоўцаў

Велікабрытанія прадала Беларусі ўзбраенняў на амаль 3 мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Матэрыял на гэтую тэму падрыхтаваў і выпусціў у эфір брытанскі тэлеканал Channel 4 News.

З-за катаванняў, палітычна матываваных знікненняў і гвалту Беларусь называюць «апошняй дыктатурай Еўропы». Аднак Велікабрытанія па-ранейшаму гандлюе зброяй з гэтай краінай, а цяпер плануе пашырэнне супрацоўніцтва ў ваеннай сферы, цытуе Channel 4 News «Радыё Свабода».

Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, у якой да гэтага часу выконваюць смяротныя прысуды, пазбаўляюць свабоды палітычных апанентаў, катуюць затрыманых і праходзяць ганебныя палітычныя працэсы. Гэта дае падставы міністэрству замежных спраў Злучанага Каралеўства адносіць яе да ліку краін, стан дэмакратыі і праў чалавека ў якіх выклікае занепакоенасць.

Тым не менш, Велікабрытанія - другая краіна ў свеце па аб'ёме інвестыцый у Беларусь. Яна з'яўляецца адным з самых важных гандлёвых партнёраў Менска, брытанскі экспарт зброі ў Беларусь вымяраецца мільёнамі фунтаў стэрлінгаў. Channel 4 News стала вядома, што беларускія афіцэры былі запрошаныя ў Велікабрытанію для ваеннай падрыхтоўкі ў наступным годзе.

У мінулую нядзелю ў Беларусі прайшлі «выбары», якія па ацэнцы АБСЕ не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі.

«Выбары» сталі рэхам апошніх прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе, наступствамі якіх сталі вулічныя пратэсты і затрыманні 700 чалавек. Пасля тых арыштаў брытанскі МЗС канстатаваў: «Некаторыя зняволеныя зрабілі вартыя даверу заяўленні аб катаваннях і іншых відах жорсткага абыходжання».

Аднак незадоўга да гэтага Велікабрытанія прадала Беларусі ўзбраенняў на амаль 3 мільёны фунтаў стэрлінгаў - у тым ліку прыцэлы, сістэмы навігацыі і крыптаграфічныя камплекты.

Праўда, пастаўкі зброі рэзка знізіліся, калі ў ліпені 2011 года Еўразвяз увёў эмбарга на збройны экспарт у Беларусь у сувязі з пагаршэннем становішча з правамі чалавека ў гэтай краіне. Брытанскі збройны экспарт знізіўся да 31 тысяч фунтаў стэрлінгаў, зменшыўшыся да спартыўнай зброі і разнастайнай оптыкі. МЗС падкрэслівае, што гэтыя прылады не могуць быць выкарыстаны для ўнутраных рэпрэсій.

Між тым, паток брытанскіх інвестыцый у Беларусь шырэй, чым калі-небудзь. Channel 4 News стала вядома, што брытанскі экспарт у Беларусі падвоіўся за апошнія пяць гадоў - ад 67 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у 2007 годзе да 125 мільёнаў у мінулым годзе. У гэтым годзе можа быць яшчэ больш. За першыя пяць месяцаў 2012 года агульны аб'ём гандлю перавысіў 77 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Кампаніі, якія інвесціруюць у Беларусь, імкнуцца паказаць (калі яны могуць), што не працавалі з урадам. Адной з такіх кампаній была піяр-кампанія Grayling, чыя матчына кампанія Huntsworth знаходзіцца ў падпарадкаванні мільянера, спонсара Кансерватыўнай партыі і асабістага сябра Дэвіда Кэмерана лорда Чадлінгтана. Прадстаўнік Grayling сказаў Channel 4 News, што кампанія ніколі не вяла бізнэс з урадам Беларусі:

«Grayling заўсёды строга прытрымлівалася і будзе прытрымлівацца прынцыпаў Еўразвяза адносна вядзення бізнесу ў Беларусі».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках