19 красавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максіма Жбанкова выключылі з журы кінапрэсы «Лістапада»

11
Максіма Жбанкова выключылі з журы кінапрэсы «Лістапада»

Беларускі кінакрытык Максім Жбанкоў выключаны са складу журы кінапрэсы міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», які пройдзе ў Менску 2-9 лістапада.

Як паведаміў Жбанкоў БелаПАН, яго запрасіў у склад журы кінапрэсы праграмны дырэктар кінафестывалю Ігар Сукманаў. Затым яму даслалі афіцыйнае запрашэнне, а таксама ліст, у якім арганізатары пацвердзілі ўдзел Жбанкова ў журы кінапрэсы.

«А потым мне патэлефанавала каардынатар міжнародных кантактаў дырэкцыі фестывалю Марыя Кудрэватых і сумна паведаміла, маўляў, вельмі шкада, што так атрымалася, але мы былі вымушаныя адклікаць ваша запрашэнне, - сказаў Жбанкоў. - Я ўсё зразумеў і спытаў: «Як я разумею, гэта рашэнне не вы прынялі, а хтосьці зверху?» Яна мне адказала: «Ну так, так атрымалася». Выходзіць, у нас дзейнічаюць сакрэтныя чорныя спісы не толькі на музыкаў... Там вось яшчэ што было. Яны мяне папрасілі, каб я даслаў сваю біяграфію. Для Міністэрства культуры. Навошта яна ім, незразумела. Я так біяграфію і не адправіў, але яны і без яе хутка зразумелі, што я непажаданы».

Кінакрытык адзначыў, што падобная сітуацыя з ім была пасля таго, як у канцы 90-х гадоў ён некаторы час працаваў у фондзе Сораса. «Пасля гэтага на працягу двух гадоў адносна мяне дзейнічала негалосная забарона на прафесію. Думаю, што вусны цыркуляр падобнага характару дзейнічае і зараз - і не толькі ў дачыненні да маёй персоны. Мяне не пакідае пачуццё дзіўнай абсурднасці таго, што адбываецца. Здавалася б, чаго баяцца кінакрытыка? Але, як бачым, я апынуўся сярод непажаданых людзей», - сказаў публіцыст.

У прэс-цэнтры фестывалю «Лістапад» на просьбу пракаментаваць сітуацыю з выключэннем Жбанкова са складу журы сказалі: «На вялікі жаль, гэтую асобу не ўзгадніла вышэйшае начальства». Аднак чыё гэта было распараджэнне, не ўдакладнілі.

Максім Жбанкоў лічыць, што ў «чорны спіс» ён патрапіў з-за сваіх публікацый у незалежных выданнях.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках