26 красавiка 2024, Пятніца, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усаў: Сюжэт НТВ - адказ на прэс-канферэнцыю Лукашэнкі (Відэа)

14

З навін НТВ знік сюжэт пра прывіда новай дэвальвацыі ў Беларусі.

Цэнзура ўжо не першы раз «чысціць» расейскія інфармацыйныя праграмы, але тое, што сюжэт з'явіўся менавіта пазаўчора, не выглядае як звычайнае супадзенне, перадае «Белсат».

НТВ звяртае ўвагу не толькі на складаную фінансавую сітуацыю ў краіне, але і на велізарную знешнюю пазыку па крэдытах. У наступным годзе Беларусь павінна аддаць каля $3,6 млрд, а тут яшчэ і Расея ўспомніла пра пазыкі за «растваральнікі». Як будзем выкручвацца?

Палітолаг Павел Усаў мяркуе, што сюжэт НТВ мог быць таксама адказам на прэс-канферэнцыю Лукашэнкі для расейскіх рэгіянальных СМІ. Беларускі кіраўнік хваліў квітнеючую стабільнасць і не бачыў ніякіх праблем у беларускай эканоміцы.

«Да таго ж расейскія СМІ таксама з'яўляюцца інструментам прапаганды. Інфармацыйная вайна паміж краінамі ідзе бесперапынна, і цяпер як раз перыяд яе ўздыму. Расейскія СМІ спрабуюць стварыць пачуццё нестабільнасці ў грамадзян», - сцвярджае Павел Усаў.

У сваю чаргу эканаміст Яўген Прэйгерман нагадвае, што Крэмль на працягу ўжо доўгага часу імкнецца скупіць важныя актывы Беларусі.

«Беларускі ўрад не хоча гэта прадаваць і таму прадасць толькі ў выпадку крызісу. У мінулым годзе так было з «Белтрансгазам». Таму не выключаю, што некаторыя прадпрыемствы могуць быць прададзеныя, але гэта будзе адбывацца павольна і ў суправаджэнні канфліктаў», - мяркуе эксперт.

Павел Усаў дадае, што Расею цікавіць не толькі набыццё прадпрыемстваў, але і далейшае ўцягванне Беларусі ў інтэграцыйныя працэсы.

«Не так важна, калі адбудзецца продаж прадпрыемстваў. У Беларусі, у рэшце рэшт, не будзе магчымасці лавіраваць паміж Расеяй і Захадам», - лічыць эксперт.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках