24 красавiка 2024, Серада, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Лобаву дазволілі спатканне з маці

4
Палітвязню Лобаву дазволілі спатканне з маці

Пра гэта Эдуард Лобаў паведаміў сваёй маці па тэлефоне.

«Учора патэлефанаваў сын. Паведаміў, што яму падпісалі дазвол на доўгае спатканне, якое адбудзецца 16 лістапада і будзе доўжыцца 3 дні. Пра сябе ён практычна нічога не сказаў, толькі тое, што ўсё нармальна», - распавяла сайту charter97.org Марына Лобава, маці маладафронтаўца Эдуарда Лобава.

Па словах Марыны Лобавай, Эдуарду таксама можна будзе перадаць 15 кілаграм прадуктаў:

«Таксама дазволілі пасля спаткання перадаць 15 кілаграм прадуктовай перадачы. Некаторым дазваляюць і 30, гэта на меркаванне начальніка калоніі. У мінулы раз я перадавала 8 і 10 кілаграм, а ў гэты раз 15».

«Размова была караценькая, ён толькі сказаў, што яму прывезці. Чакаю доўгага спаткання. Нарэшце ўбачу сына, у апошні раз бачыліся з ім больш чым паўгода таму. У Эдуарда настрой быў нармальны, ён не здаўся мне ні сумным, ні стомленым. Я думаю, ён таксама рады, што спатканне дазволілі».

Нагадаем, маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады турмы па абвінавачванні ў хуліганстве, ён адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі. Яго і лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча абвінавацілі ў тым, што яны нібыта збілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. У судзе «пацярпелыя» давалі паказанні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спецслужбы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках