28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочым забаранілі распавядаць пра заробак

173
Рабочым забаранілі распавядаць пра заробак

Рабочым заводу «Сарыя Бія-Індастрыз» у Бярозоўскім раёне забаранілі агучваць свае заробкі.

Ад супрацоўнікаў замежнага прадпрыемства адміністрацыя патрабуе падпісаць адпаведную распіску, піша "Наша Нiва".

Адзін з рабочых даслаў у рэдакцыю газеты копію распіскі. У ёй працадаўца спасылаецца на тое, што «заробак з'яўляецца камерцыйнай таямніцай», якую нельга агучваць без дазволу наймальніка.

Работнік мяркуе, што «дырэктар не прыдумаў нічога лепшага, чым наогул забараніць абмеркаванне тэмы заробкаў пад страхам быць пакараным і ў будучыні – звольненым, каб пазбегнуць надакучлівых пытанняў пра заробак і яго падвышэнне». І дадае, што заробак на прадпрыемстве - не самы высокі ў раёне.

Адміністрацыя такі крок тлумачыць па-свойму - «у мэтах выключэння распаўсюду чутак і плётак, а таксама нармалізацыі атмасферы ў калектыве».

Юрысты такую распіску называюць незаконнай. І адзначаюць, што паводле пастановы Рады міністраў ад 6-га лістапада 1992 № 670, камерцыйнай таямніцай не з’яўляюцца звесткі аб колькасці і складзе работнікаў і іхных заробках.

«Сарыя Бія-Індастрыз» - замежнае прыватнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства. Асноўная дзейнасць - збор адыходаў жывёльнага паходжання; перапрацоўка іх для вытворчасці кармавой мяса-касцяной мукі і тлушчу.

Напісаць каментар 173

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках