28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр акцёр Ілля Алейнікаў

121
Памёр акцёр Ілля Алейнікаў

Памёр папулярны акцёр і тэлевядоўца, народны артыст РФ Ілля Алейнікаў.

Пра гэта паведаміў тэлеканал "Россия 24".

Ілля Алейнікаў (сапраўднае імя - Ілля Львовіч Клявер) нарадзіўся 10 ліпеня 1947 года ў Кішынёве. У 1969 годзе скончыў Маскоўскую дзяржаўную вучэльню цыркавога і эстраднага мастацтва. Працаваў у «Москонцерте», з 1974 па 1990 год. - у «Ленконцерте» ў якасці артыста размоўнага жанру. Узяў сцэнічны псеўданім Алейнікаў (прозвішча жонкі Ірыны Алейнікавай)падчас працы у дуэце «Казакоў і Олейнікаў» з артыстам Раманам Казаковым. У 1977 годзе стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады. З 1968 года здымаўся ў кіно, усяго ў яго фільмаграфіі 25 кінастужак.

У 1993 годзе разам з Юрыем Стаянавым Олейнікаў стварыў праграму «Городок». У 1996 годзе ён стаў лаўрэатам прэміі ТЭФІ ў намінацыі «Лепшы вядоўца забаўляльнай праграмы».

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках