19 красавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ перамог у чэмпіянаце Беларусі

8
БАТЭ перамог у чэмпіянаце Беларусі

Барысаўскі БАТЭ за два туры да канца першынства стаў дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі ў футболе.

11-га лістапада каманда Віктара Ганчарэнкі на сваім полі падолела клуб "Мінск" з лікам 5:1 (Брэсан, 23, 54, з пенальці, Рахманаў, 64, аўтагол, Радзівонаў, 71, 82 — Вайцяхоўскі, 29). Варта адзначыць, што гасцей трэнуе былы асістэнт Ганчарэнкі Вадзім Скрыпчанка, перадае БелаПАН.

БАТЭ станавіўся чэмпіёнам краіны ў 1999, 2002, 2006—2011 гадах.

Срэбныя медалі таксама датэрмінова здабыў салігорскі «Шахцёр», які распляжыў у Гародні «Нёман» — 4:0 (Сучкоў, 3, аўтагол, Януш, 15, Камароўскі, 63, Асіпенка, 90). «Шахцёр» можа здагнаць БАТЭ у колькасці балаў, але ў кожным выпадку саступіць яму ў колькасці перамог. У 2010 і 2011 гадах салігорцы таксама фінішавалі другімі.

Астатнія матчы 31-га тура прайшлі напярэдадні: «Дынама» — «Гомель» — 1:0 (Фігерэда, 77), «Брэст» — «Нафтан» — 0:1 (Чорных, 80), «Белшына» — «Славія» — 0:0.

У туры забіта 12 галоў (з пачатку чэмпіянату — 355), з іх гаспадарамі — 6 (207), гасцямі — 6 (148). Сярэдняя выніковасць склала 2,4 галы за гульню (2,29). Гаспадары атрымалі 2 перамогі (69), 1 раз згулялі ўнічыю (40) і 2 разу саступілі (46). Усяго зафіксавана 17 варыянтаў ліку — 1:0 (37 раз), 2:1 (22), 2:0 (20), 0:0 (19), 1:1 (16), 3:0 (11), 3:1 (7), 4:0, 3:2 (па 4), 5:1, 4:2, 2:2 (па 3), 4:1 (2), 8:0, 7:0, 5:0, 4:4 (па 1).

Становішча камандаў: БАТЭ — 64 пункты (28 гульняў; розніца галоў 49-15), «Шахцёр» — 58 (28; 55-21), «Дынама» — 53 (29; 35-19), «Гомель» — 50 (28; 38-20), «Мінск» — 35 (28; 34-45), «Нёман» — 35 (28; 40-35), «Нафтан» — 29 (29; 22-38), «Белшына» — 27 (28; 22-36), «Славія» — 26 (28; 22-56), «Брэст» — 25 (28; 25-38), «Тарпеда-БелАЗ» — 24 (28; 16-35).

Наступны тур пройдзе 17-га лістапада: «Гомель» — «Нёман», «Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама», «Шахцёр» — «Белшына», «Мінск» — «Брэст», «Славія» — БАТЭ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках