28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы прэм'ер Лівіі паўстане перад судом

Былы прэм'ер Лівіі паўстане перад судом

Слуханні па справе былога лівійскага прэм'ер-міністра Багдадзі аль-Махмудзі праходзяць у панядзелак у Трыпалі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на тэлеканал «Аль-Джазіра».

«Багдадзі аль-Махмудзі паўстане перад судом па першай справе супраць яго ў панядзелак», - заявіў афіцыйны прадстаўнік пракурора Таха Бара, дадаўшы, што экс-прэм'ер абвінавачваецца ў «дзеяннях, накіраваных супраць дзяржаўнай бяспекі».

Сам Б.аль-Махмудзі сваю віну адмаўляе. «Я гатовы паўстаць перад судом лівійскага народа. Я ўпэўнены ў сабе і ў сваёй невінаватасці», - раней заявіў былы прэм'ер.

На пытанне, чаму ён заставаўся верным рэжыму Муамара Кадафі, ён адказаў, што баяўся, што Лівія, пазбавіўшыся гэтага кіраўніка, стане калоніяй.

«Замежная інтэрвенцыя ў Лівію не абяцала нічога добрага», - сказаў ён.

Былы прэм'ер-міністр Лівіі Б.аль-Махмудзі абвінавачваецца таксама ў распальванні гвалту, забойствах і выкраданнях. Ён быў выдадзены лівійскім уладам 24 чэрвеня, пасля таго, як дзевяць месяцаў правёў у турме Туніса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках