23 красавiка 2024, aўторак, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі пачаўся збор подпісаў за адстаўку Саакашвілі

38
У Грузіі пачаўся збор подпісаў за адстаўку Саакашвілі

З адпаведнай ініцыятывай выступіла НВА «Аднадушнасць за правы чалавека».

Патрабаванне адстаўкі прэзідэнта, паводле інфармацыі Lenta.ru, ужо падтрымалі дзеячы культуры: у прыватнасці пісьменнікі Джансуг Чарквіані і Чабуа Амірэджыбі, а таксама рэжысёры Рэза Чхеідзэ і Гіга Лорткіпанідзэ. Подпісы, як заявіў кіраўнік НВА Міхаіл Ангуладзэ, будуць збірацца па ўсёй краіне.

Ці ўзгоднена дадзеная ініцыятыва з прадстаўнікамі новай улады, не ўдакладняецца.

Міхаіл Саакашвілі заняў прэзідэнцкі пост у студзені 2004 года, перамогшы на выбарах пасля «рэвалюцыі руж». У студзені 2008 года адбыліся датэрміновыя выбары, на якіх ён быў пераабраны на другі (апошні, паводле канстытуцыі) тэрмін. Чарговыя выбары, у адпаведнасці з канстытуцыяй, плануецца правесці ў Грузіі ў кастрычніку 2013 года. Да гэтага часу дзеючы прэзідэнт мае права выконваць свае паўнамоцтвы.

Пытанне аб датэрміновай адстаўцы Саакашвілі было актуалізавана пасля змены грузінскага ўрада. Нагадаем, што на парламенцкіх выбарах, якія адбыліся 1 кастрычніка, перамагла апазіцыйная кааліцыя «Грузінская мара». Пазней быў сфармаваны новы кабінет міністраў на чале з лідэрам кааліцыі, мільярдэрам Бідзінай Іванішвілі. На гэтым фоне ўплыў Саакашвілі, які страціў падтрымку ўрада і парламента, значна зменшыўся.

Прадстаўнікі «Грузінскай мары» яшчэ да выбараў заклікалі да адстаўкі Саакашвілі, пагражаючы ў адваротным выпадку ініцыяваць працэдуру імпічменту. Пасля выбараў з такой заявай выступіў Іванішвілі. Пазней, праўда, ён некалькі змякчыў тон і заявіў, што пытанне аб адстаўцы прэзідэнта «не з'яўляецца палітычным патрабаваннем».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках