banner1 banner1 banner1

12.11.2012

Лукашэнка назваў палітыку Літвы «жлобскай» важная навіна 190

15:05, — Палітыка

Лукашэнка назваў палітыку Літвы «жлобскай»

(абноўлена) Дыктатар не лічыць факт закідвання амбасады Літвы ў Менску бутэлькамі з запальнай сумессю тэрактам.

«Гэта не тэрарысты ніякія, і не трэба бачыць тут нейкіх тэрарыстаў. Але, калі тут яны тэрарысты, значыць, і там тэрарысты, калі было злачынства супраць расейцаў (закід «кактэйлямі Молатава» амбасады Расеі - ІФ)», - заявіў А . Лукашэнка ў панядзелак на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, перадае «Інтэрфакс».

У размове са студэнтамі, А.Лукашэнка сказаў: «Вы, напэўна, чулі, што на тэрыторыю літоўскай амбасады кінулі бутэлькі». «А пазаўчора (у 2010 годзе - ІФ) на тэрыторыю расейскай амбасады кінулі гэтыя бутэлькі, пашкодзіўшы там уласнасць, аўтамабіль і гэтак далей. Знайшлі гэтых людзей, сёння яны - у месцах не гэтак падаленых», - сказаў беларускі кіраўнік. Паводле яго слоў, «Літва крычала, што яны (асуджаныя за інцыдэнт на тэрыторыі амбасады РФ - ІФ) сёння палітычныя вязні. Калі ім (на тэрыторыю амбасады Літвы - ІФ) гэтыя бутэлькі кінулі, то гэта - тэрарызм. Вось іх палітыка, гэта жлобская палітыка», - заявіў А.Лукашэнка.

У Літве, паводле яго слоў, заяўляюць: «Мы чакаем ад Лукашэнкі, што ён скажа пра тое, што на тэрыторыю амбасады Літвы кінулі гэтыя бутэлькі». «А я чакаю, што яны (Літва - ІФ) скажуць з нагоды таго, што яны правялі шведскі самалёт па сваёй тэрыторыі і запусцілі ў беларускую прастору. Адказу няма. Чаму маўчаць да гэтага часу?» - спытаў дыктатар.

Дыктатар таксама нагадаў аб сітуацыі, звязанай з пазбаўленнем волі за нявыплату падаткаў кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. «Супраць чаго яны змагаюцца? Ён асуджаны за нявыплату падаткаў па нашых законах. А інфармацыю нам прадставіў Еўрапейскі звяз, праз Літву, дзе ён хаваў гэтыя грошы», - сказаў Лукашэнка. «Так у Амерыцы пажыццёвае зняволенне можна займець за нявыплату падаткаў. Гэта нармальна. А тое, што ў нас не заплаціў падаткі з 1 мільярда (бел. рублёў - ІФ), гэта нармальна. Як жа нармальна?» - заўважыў ён.

Лукашэнка таксама лічыць непрымальнымі для Беларусі прынцыпы дэмакратыі, якія прапаведуюцца на Захадзе, у тым ліку - у сферы правядзення выбарчых кампаній.

«Нам трэба супакоіцца з гэтай дэмакратыяй. Паглядзіце, што адбываецца з дэманстрацыямі ў Іспаніі, Італіі, Францыі, Грэцыі - там ніхто не цырымоніцца», - адзначыў ён.

«Вы (Захад - ІФ) мяне папракаеце ў нейкай дыктатуры. А вы ж кожны дзень паліваеце людзей вадой і слёзатачывым газам. Колькі вы перадушылі людзей? Пра гэта ніхто не кажа», - сказаў Лукашэнка. Акрамя таго, па яго словах, «мільёны людзей знішчылі ў Афганістане, з зямлёй выраўнавалі Ірак, калі патрэбна была нафта».

Таксама, працягнуў Лукашэнка, «Сарказі быў вялікім дэмакратам, а ў лівійскага Кадафі ўзяў $150 млн». «Узяў, а праз тры гады разбамбаваў яго, спецназаўцы згвалтавалі і забілі яго (Кадафі - ІФ). Гэта што, дэмакратыя?» - заўважыў дыктатар.

Кіраўнік заявіў, што на Захадзе не падабаецца, як у рэспубліцы праводзяцца выбары. «Няхай паедуць у Амерыку і паглядзяць, як там праводзяць выбары», - параіў Лукашэнка, прывёўшы ў якасці прыкладу нядаўнюю сітуацыю, у якую трапілі назіральнікі ад АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. «Па-мойму, 50 мільёнаў чалавек не змаглі прагаласаваць, іх проста не ўключылі ў спісы», - сказаў ён. Таксама, дадаў ён, «было 23 або 25 кандыдатаў (на пост прэзідэнта ЗША - ІФ)». «Вы чулі толькі пра Абаму і Ромні, а астатніх 25 за спробу падыскутаваць з гэтымі «кітамі» пасадзілі ў турму», - адзначыў ён.

У той жа час, заявіў Лукашэнка, «а ў нас трэба прыехаць са сваім уставам, улезці ў наш агарод і нас вучыць». «Не трэба, мы самі правядзем выбары», - падкрэсліў дыктатар.

Асаблівую ўвагу дыктатар прысвяціў пошуку і падрыхтоўцы будучых супрацоўнікаў спецслужбаў.

«Нам трэба па асобных спецыяльнасцях пашыраць мэтавы набор у ВНУ», - сказаў Лукашэнка. У якасці прыкладу ён прывёў супрацоўнікаў КДБ: «Там павінны быць адданыя дзяржаве людзі. Там нам трэба мэтавым чынам вывучаць, адбіраць людзей».

У заключэнне свайго выступу Лукашэнка ў чарговы раз стаў запэўніваць слухачоў у тым, што ён не фальсіфікаваў выбары.

«Я не буду адхрышчвацца ад таго, калі ў Уладзіміра Шымава (рэктар БДЭУ) нехта, у тым ліку і я, спытае: як жа ты працуеш ва ўніверсітэце, а твае студэнты не прыйшлі і не прагаласавалі? ». «Шымаў можа нават сказаць, што вы павінны за Лукашэнку галасаваць. Але ж вы прыйдзеце і прагаласуеце, як лічыце патрэбным», - сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік таксама ўспомніў першыя прэзідэнцкія выбары, якія праходзілі ў 1994 годзе. «Я нікога не напружваў, хто мяне ведаў. Як чорт з табакеркі выскачыў і прайшоў прэзідэнтам. Я не ведаю, чаму прагаласавалі. Але галасаванне было настолькі адназначным... Першы тур фальсіфікавалі, я перамог у першым туры. Я выйшаў у другі тур з Вячаславам Кебічам, і там за мяне было 80 з лішнім адсоткаў, а за яго - 18 або 19 адсоткаў», - нагадаў Лукашэнка.

Напісаць каментар (190)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




bunner.jpg

Надвор'е ў Беларусі

   20.05   21.05 
Брэст Ясно+30
+13
Возможен дождь+24
+12
Віцебск Гроза+25
+16
Дождь+24
+16
Гомель Солнечно+28
+17
Ясно+25
+15
Гродна Ясно+28
+15
Возможен дождь+22
+13
Мінск Возможна гроза+26
+13
Ясно+25
+11
Магілёў Возможна гроза+25
+13
Гроза+26
+13

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.05.13  20.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 92864
праглядаў 610308
наведванняў 158208

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: