28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Лабковіч: Заявы Лукашэнкі - хлусня і паклёп

28
Уладзімір Лабковіч: Заявы Лукашэнкі - хлусня і паклёп

Праваабаронца пракаментаваў сённяшнюю заяву дыктатара пра Алеся Бяляцкага.

«Безумоўна, словы Лукашэнкі - гэта, мякка кажучы, няпраўда. Не трэба тут прыкрывацца амерыканскімі ці іншымі прыкладамі. Шматлікія эксперты па справе Алеся Бяляцкага, не толькі беларускія, але і міжнародныя, адзначылі, што Бяляцкі быў асуджаны зусім не за нявыплату падаткаў. Фармальна - па гэтай прычыне, але на самой справе яго асудзілі за яго праваабарончую дзейнасць», - распавёў сайту charter97.org сябра Савета праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч.

Па словах эксперта, інфармацыя аб рахунках Алеся Бяляцкага, атрыманая ад краін Еўразвяза, не магла выкарыстоўвацца для асуджэння праваабаронцы:

«Тая інфармацыя, якая была прадастаўлена Літвой і Польшчай, не дае ніякіх прычын лічыць, што гаворка ідзе пра грошы, якія з'яўляюцца асабістым прыбыткам Алеся Бяляцкага. Гэта грошы на праваабарончую дзейнасць, што было адназначна даказана ў судзе і не толькі ў судзе. І таму мы маем справу не са злачынствам у фінансавай сферы, а выключна з палітычнай расправай над вядомым беларускім праваабаронцам».

«І гэта выказванне Лукашэнкі - чарговая хлусня і паклёп у дачыненні да сваіх апанентаў і грамадзянскай супольнасці ў прынцыпе», - падкрэсліў Уладзімір Лабковіч.

Нагадаем, сёння на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта дыктатар нагадаў аб сітуацыі, звязанай з пазбаўленнем волі кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага:

«Супраць чаго яны змагаюцца? Ён асуджаны за нявыплату падаткаў па нашых законах. А інфармацыю нам прадставіў Еўрапейскі звяз, праз Літву, дзе ён хаваў гэтыя грошы. Так у Амерыцы пажыццёвае зняволенне можна займець за нявыплату падаткаў. Гэта нармальна. А тое, што ў нас не заплаціў падаткі з аднаго мільярда (бел. рублёў - заўв.), гэта нармальна. Як жа нармальна?»

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках