19 красавiка 2024, Пятніца, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка: За ўсімі выбухамі ў Беларусі стаіць КДБ

44
Сяргей Каваленка: За ўсімі выбухамі ў Беларусі стаіць КДБ

Уладзе цяпер трэба як мага больш запалохаць народ і зняць з сябе падазрэнні, лічыць былы палітвязень.

Сяргей Каваленка ўпэўнены, што за выбухам у Віцебску стаяць беларускія спецслужбы.

«Я лічу, што ўсе выбухі ў Беларусі - гэта справа рук КДБ. І гэты тэракт - звяно таго ж самага ланцуга. Падобнымі выбухамі ўлады пераследуюць некалькі мэтаў. Адна з іх - гэта адцягнуць увагу людзей ад байкоту псеўдавыбараў у псеўдапарламент, які прайшоў нядаўна», - заявіў былы палітвязень у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Разам з тым, Сяргей Каваленка лічыць, што людзі не вераць афіцыйным версіям выбухаў.

«У людзей адкрываюцца вочы на тое, хто і як рэжысіруе гэтыя тэракты. Цяпер амаль ніхто не верыць што выбухі ў менскім метро маглі здзейсніць нейкія простыя слесар і электрык», - кажа ён.

На думку былога палітвязня, улады спрабуюць адцягнуць увагу народа ад праблем з эканомікай і пратэстаў.

«У грамадстве моцна растуць пратэстныя настроі, набліжаецца новая хваля эканамічнага крызісу. Уладам цяпер трэба як мага больш запалохаць народ і зняць з сябе падазрэнні, маўляў бачыце - нас таксама ўзрываюць, мы не маем ніякага дачынення да ўсіх папярэдніх выбухаў.

І гэта таксама пасыл кожнаму беларусу: сядзіце ціха, не выходзьце на плошчы, а то мы можам і вас абвінаваціць у якім-небудзь тэракце», - сказаў Сяргей Каваленка.

Нагадаем, вечарам 11 лістапада каля будынку Упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці адбыўся выбух самаробнай піратэхнічнай прылады. Затрыманыя тры чалавекі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках