28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі распрадаюць падарункі дыктатара? (Фота)

60

У Інтэрнэце з'явілася аб'ява аб продажы імяннога гадзінніка, падоранага Аляксандрам Лукашэнкам.

Яна размешчана на сайце бясплатных аб'яў slando.by.

Невядомы прадавец просіць за наручны жаночы гадзіннік маркі «Луч» 350 даляраў. Ён нічым не адрозніваецца ад звычайных мадэляў, акрамя драўлянай упакоўкі і надпісу са зваротнага боку.

Вядома, што падобнымі імяннымі гадзіннікамі ўзнагароджваліся дзяржслужачыя сярэдняга звяна.

Прадавец не раскрывае свайго імя, паведамляючы толькі пра тое, што сам цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі - у Кіеве. «Гадзіннік падораны асабіста Аляксандрам Лукашэнкам», - піша ён у аб'яве.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках