29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Булгакаў уцякае з Беларусі

14
Валер Булгакаў уцякае з Беларусі

У Беларусі яму пагражае да 7 гадоў турмы, запэўнівае былы рэдактар «Arche»

«Мяне могуць пасадзіць у турму на няпэўны час. Калі скласці ўсе тры артыкулы, справы паводле якіх цяпер распачатыя супраць «Arche», набярэцца гадоў на сем. Я выключаю сітуацыю, што ўсе артыкулы будуць пацверджаныя ў судзе. Але сітуацыя складаная. Калі гэтулькі ўсяго адбываецца вакол цябе, вельмі цяжка захоўваць поўны спакой», - сказаў Валер Булгакаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Валер Булгакаў 18-га кастрычніка быў асуджаны гаспадарчым судом Гарадзенскай вобласці паводле абвінавачванняў у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці - за продаж кніг і часопісаў. Штраф склаў пяць базавых адзінак. Падаткавікі таксама арыштавалі больш за пяць тысяч паасобнікаў кніг і часопісаў. Затрымалі Валера Булгакава ў Гародні 14-га верасня падчас прэзентацыі новай кнігі.

У канцы кастрычніка БТ у праграме крымінальнай хронікі «Зона Ікс» прадэманстравала два сюжэты пра справу «Arche». У іх гаварылася, што выдаўцоў часопіса «Arche» вінавацяць ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, што рахункі выдання арыштавалі, а таксама вынялі 5,5 тысяч паасобнікаў кніг, выдадзеных пад рэдакцыяй Валера Булгакава.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках