18 красавiка 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КХЛ назвала сэйвы галкіпера «Дынама» лепшымі ў кастрычніку

4
КХЛ назвала сэйвы галкіпера «Дынама» лепшымі ў кастрычніку

Кантынентальная хакейная ліга вызначыла дзесятак лепшых брамных шэдэўраў кастрычніка.

Дзесятку ўзначаліла міні-серыя сэйваў галкіпера менскага «Дынама» Пекі Рынэ, паведамляе БелТА.

Эксперты надзвычай высока ацанілі подзвігі фінскага брамніка мінчукоў на 5-й хвіліне другога перыяду выязнога матчу з маскоўскім «Спартаком» (7 кастрычніка). Пры ліку 1:0 на карысць гаспадароў форвард саперніка Андрэй Анкудзінаў з левага флангу ўварваўся ў зону «Дынама» і з ходу стрэліў, Пекка Рыннэ адбіў гэты гол, але ўслед з цэнтра адбылося дабіванне іншага спартакаўца Андрэя Кузьміна, з якім брамнік беларускай каманды, паспеўшы перамясціцца ў іншы кут, таксама бліскуча справіўся.

Зрэшты, ужо праз хвіліну масквічы падвоілі сваю перавагу (2:0), а затым яшчэ двойчы трапілі ў браму менскага «Дынама», атрымаўшы ў выніку перамогу з лікам 4:1. Такі вынік, а таксама нічым не адметная гульня ў выкананні мінчукоў прадвызначылі лёс галоўнага трэнера «Дынама» Кары Хейкіля, які праз пяць дзён быў звольнены.

Зрэшты, яго калега са «Спартака» заслужаны трэнер Беларусі Андрэй Сідарэнка пратрымаўся на сваёй пасадзе ўсяго на пару тыдняў даўжэй. Пасля перамогі над менскімі дынамаўцамі «Спартак» цярпеў зацяжную серыю параз, і Андрэя Сідарэнку змяніў ля штурвала расійскі спецыяліст Фёдар Канарэйкін. Няма больш у «Спартака» і нападніка Андрэя Кузьміна, які стаў удзельнікам эпізоду, што ўвайшоў у хіт-парад брамных шэдэўраў кастрычніка.

Што да Пекі Рынэ, то ў сёлетнім чэмпіянаце КХЛ ён абараняў браму менскага «Дынама» ў 13-ці матчах (7 перамог, 6 параз), прапусціў 34 шайбы і адбіў 91,2% кідкоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках