19 сакавiка 2024, aўторак, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Сорас: Перамены ў Беларусі непазбежныя

24
Джордж Сорас: Перамены ў Беларусі непазбежныя

Мільярдэр і філантроп выступіў у Варшаве ў Польскай акадэміі навук.

Сустрэцца з вядомым амерыканцам змаглі навучэнцы, сярод якіх былі і беларусы.

У пачатку 90-х гадоў Джордж Сорас уклаў шмат сродкаў у развіццё навучальных устаноў ва Усходняй Еўропе, каб даць маладым людзям адукацыю свабодную ад марксісцкіх догмаў, паведамляе Polskie Radio. Інстытут адкрытага грамадства і фонды Сораса ў розных краінах працягваюць рабіць гэта і сёння, хоць адукацыя ўжо далёка не галоўны напрамак іх дзейнасці.

«Палітыка, якую правозяць ўлады Беларусі і Расеі, бессэнсоўная. Яна вядзе да заняпаду і эканамічнаму адставанню ад іншых краін свету. Расея мае выдатны інтэлектуальны патэнцыял, але яго не развіваюць у правільным напрамку. Расейскія кіраўнікі атрымліваюць грошы ад нафты і высылаюць іх за межы дзяржавы , так як не вераць ва ўласную краіну. Эканоміка не развіваецца. У доўгатэрміновай перспектыве гэта прывядзе да катастрофы», - заявіў Джордж Сорас.

Мільярдэр упэўнены: перамены непазбежныя, як у Расеі, так і ў Беларусі.

«Вядома, грамадскія пратэсты душацца, аднак у апошнія гады стала патрыятычным крытыкаваць палітыку, якая прыносіць Расеі шкоду, - заявіў ён. - І гэтыя галасы незадаволенасці немагчыма супакоіць, так як яны абсалютна слушныя і ідуць з самога грамадства, нават з істэблішменту. Так што рана ці позна перамены непазбежныя. Аднак пакуль што ўлады Расеі вядуць краіну ў зусім дрэнным кірунку - нават з пункту гледжання чыста расейскіх нацыянальных інтарэсаў. Што тычыцца Беларусі - гэта эканамічная няўдача нават па расейскіх стандартах. Беларусь не менш залежыць ад нафты, чым Расея, прычым залежная ад чужой нафты, а значыць, залежная ад Масквы».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках