25 красавiка 2024, Чацвер, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы альбом Вайцюшкевіча - на вершы польскага паэта (Відэа)

1

Выйшаў у свет новы альбом Зміцера Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra «Ваячак».

Дыск запісаны на вершы польскага паэта Рафала Ваячака, а фотасесія для яго была зробленая ў псіхіятрычным шпіталі Беластоку, паведамляе БелаПАН.

Рафал Ваячак - адзін з найбольш інтрыгуючых і таямнічых польскіх паэтаў XX стагоддзя. Правакатар і скандаліст, які неаднаразова лячыўся ў псіхшпіталях і са школьных гадоў здзяйсняў спробы самагубства. Уласную смерць ён зрабіў адной з галоўных тэм эпатажнай, але вытанчанай паэзіі.

«Мне заўсёды цікава паказаць менавіта чалавечыя моманты ў творчасці кожнага паэта, - распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. - Таму Маякоўскага я пазбавіў сацыялізму, а Ваячэка - пэўнай часткі дэпрэсіі. Хацелася падкрэсліць, што ён быў у тым ліку цудоўным лірыкам - у яго шмат вершаў пра жанчын , пра жаночае цела. Але пэўныя моманты псіхадэлу ўсё ж прысутнічаюць - увасобіць іх у музыцы дапамог вядомы гітарыст Сяргей Канановіч».

Ад ідэі альбома да яго выпуску прайшло шэсць гадоў. Для запісу дыска Зміцер Вайцюшкевіч вывучыў польскі, але ў працэсе працы вырашыў праспяваць на беларускай - вершы перавялі Андрэй Хадановіч і Вальжына Морт. Афармленне для альбома зрабіў вядомы польскі беларус Юрка Асенік, лідэр гурта Zero-85.

«Фотасесію для афармлення мы рабілі ў псіхшпіталях Беластока. На вокладцы - сапраўдны тамтэйшы ключ ад дзвярэй, без якога нельга патрапіць з калідора ў любое памяшканне і наадварот. Гэта і артэфакт, і метафара альбома. У музычным сэнсе мы спрабавалі знайсці менавіта такі ключ да паэзіі Ваячэка, адкрыць яе для беларускага слухача», - растлумачыў Зміцер Вайцюшкевіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках