20 красавiка 2024, Субота, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецдакладчыку ААН распавялі пра рэпрэсіі і палітвязняў

5
Спецдакладчыку ААН распавялі пра рэпрэсіі і палітвязняў

У Вільні прайшла сустрэча беларускіх праваабаронцаў з Міклашам Харашці.

У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі такіх арганізацый, як БХК, «Вясна», «Платформа», «Салідарнасць», «Прававая дапамога насельніцтву» і іншыя.

Як распавёў сайту charter97.org намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч, беларускія праваабаронцы падалі Міклашу Харашці максімум інфармацыі пра парушэнні праў чалавека ў нашай краіне:

«На сустрэчы мы абмяркоўвалі розныя пытанні - пачынаючы ад праблем палітвязняў і сканчаючы такімі тэмамі, як праблема свабоды асацыяцый, мірных сходаў, свабоды слова і рэлігійных праў. Мы пастараліся даць спецдакладчыку па Беларусі як мага больш інфармацыі. Правялі вялікі аналіз, пачынаючы з праблемных момантаў у заканадаўстве і заканчваючы практыкай яго прымянення. Мы пастараліся закрануць ўсе асноўныя аспекты з праблемамі праў чалавека ў нашай краіне».

Па словах праваабаронцы, Міклаш Харашці спадзяецца сустрэцца і з прадстаўнікамі афіцыйнага Менска:

«Спадзяемся, што гэта супрацоўніцтва будзе працягвацца, сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх праваабарончых арганізацый уваходзяць у мандат спецдакладчыка. Таксама ў яго ўваходзіць і кантактаванне з беларускімі ўладамі. Ці атрымаецца гэта - складана сказаць, папярэдняга спецдакладчыка ўлады не прызнавалі і на тэрыторыю Беларусі яго не пускалі. Але Міклаш Харашці спадзяецца, што ў яго пайсці на кантакт з уладамі атрымаецца».

Беларусь не выконвае абавязацельствы ААН, якія ўзяла на сябе, адзначыў Валянцін Стэфановіч:

«Беларусь у апошні час адкрыта ігнаруе кантрольныя механізмы ААН у сферы праў чалавека. Таксама вядома, што беларускія ўлады ігнаруюць і адмаўляюцца ў камунікацыі па індывідуальных зваротах беларусаў у Камітэт па правах чалавека ААН. Гэта сведчыць аб тым, што Беларусь сёння не выконвае свае міжнародныя абавязацельствы, якія яна ўзяла на сябе, калі ратыфікавала шэраг міжнародных актаў у сферы праў чалавека ААН».

«Гэта вельмі сумны факт, што Беларусь паводзіць сябе такім чынам у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, адной з заснавальніц якой яна з'яўляецца», - дадаў праваабаронца.

Нагадаем, 28 верасня на 21-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая праходзіла ў Жэневе, Міклаш Харашці быў прызначаны спецыяльным дакладчыкам па сітуацыі ў Беларусі. Супраць яго прызначэння выступілі Расея і Куба.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках