banner1 banner1 banner1

13.11.2012

У цэнтры Брэста расеец адкрыў стральбу 32

15:35, — Крымінал

У цэнтры Брэста расеец адкрыў стральбу

Інцыдэнт адбыўся познім вечарам 11 лістапада каля гульнявога клуба «Партал» на вуліцы Савецкай.

Па звестках charter97.org, грамадзянін Расеі спрачаўся з супрацоўнікамі аховы, якія вырашылі не пускаць госця ва ўстанову, паколькі яго ранейшыя візіты заканчваліся звычайна абразамі ў адрас персаналу. Тады расеец стаў пагражаць аднаму з ахоўнікаў пнеўматычным пісталетам і, дачакаўшыся яго на вуліцы, зрабіў стрэл у зямлю. На дапамогу калегу прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента аховы, якія выконвалі службовыя абавязкі ў клубе, а неўзабаве падаспела падмога ў асобе міліцэйскага нарада.

Хоць пнеўматычны пісталет у расейца быў канфіскаваны, сам ён пасля дачы тлумачэнняў быў адпушчаны: брэсцкія праваахоўнікі яшчэ не вырашылі, ці варта заводзіць па гэтым факце крымінальную справу.

Між тым гэта ўжо далёка не першы выпадак, калі грамадзяне Расеі аказваюцца замешанымі ў падобных інцыдэнтах у Брэсце. Так, 1 верасня ў гасцініцы «Эрмітаж» былі затрыманыя два п'яных расейца, адзін з якіх страляў з траўматычнага пісталета. Гэты від зброі «стралок» зарэгістраваў у сябе на радзіме, а ў Беларусь завёз незаконна. Тым не менш, і тады крымінальную справу заводзіць не сталі: парушальнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, і яны абышліся штрафам.

Напісаць каментар (32)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   19.05   20.05 
Брэст Ясно+26
+14
Небольшая облачность+28
+14
Віцебск Гроза+28
+17
Небольшая облачность+27
+17
Гомель Гроза+27
+16
Гроза+27
+17
Гродна Возможен дождь+25
+14
Небольшая облачность+28
+16
Мінск Возможна гроза+26
+12
Небольшая облачность+28
+14
Магілёў Возможна гроза+27
+14
Небольшая облачность+27
+15

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.05.13  20.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 104238
праглядаў 621245
наведванняў 173551

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: