19 красавiка 2024, Пятніца, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская апазіцыя: Злодзеяў і злачынцаў у Раду не пусцім

7
Украінская апазіцыя: Злодзеяў і злачынцаў у Раду не пусцім

12 лістапада ўкраінская апазіцыя завяршыла пратэстныя акцыі, якія яна праводзіла каля сцен ЦВК па выніках парламенцкіх выбараў.

Палітыкі канчаткова адмовіліся ад падтрымкі ідэі перавыбараў у аднамандатных акругах, абвясцілі пра нелегітымнасць новай Рады, але не ўдакладнілі, ці ёсць у іх сцэнар выхаду з існуючага крызісу. Цяпер апазіцыянеры маюць намер дамагацца ўвядзення Захадам санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў афіцыйнага Кіева, піша «Коммерсант-Украина».

Мітынгі каля Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) доўжыліся роўна тыдзень. За гэты час міліцыя прывыкла да актыўнасці апазіцыі і перастала яе баяцца. Яшчэ ў мінулы панядзелак (5 лістапада) ў спецпадраздзяленні МУС «Беркут» рыхтавалі да горшага сцэнарыя-штурму Цэнтрвыбаркама: байцы ў поўным абмундзіраванні занялі абарону за агароджай ЦВК, а тыя, хто выходзілі за перыметр, стараліся трымацца групамі і, па магчымасці, далей ад народа. Адзін з атрадаў абараняў аўтамабіль, які бесперапынна трансляваляваў праз гучнагаварыцель аб'яву аб судовай забароне мітынгу. 12 лістапада ж усё выглядала зусім інакш, піша NEWSru.com.ua.

Яшчэ да пачатку мітынгу прадстаўнікі трох апазіцыйных партый - «Бацькіўшчыны», «Свабоды» і УДАРа - правялі закрытую нараду, якая доўжылася некалькі гадзін. Яе вынікам стала сумесная заява, сутнасць якой планавалася абвясціць на вячэрнім мітынгу, скліканым на 18.00. Аднак перш чым абвясціць яе, палітыкі выканалі яшчэ адну місію - завочна звярнуліся да лідэра «Бацькіўшчыны» Юліі Цімашэнка з заклікам спыніць галадоўку.

Лідэр Усеўкраінскага аб'яднання «Свабода» Алег Цягнібок паведаміў, што адной з галоўных задач зараз з'яўляецца пакаранне ўсіх датычных да фальсіфікацый - членаў камісіі, суддзяў, якія выносілі рашэнні, што крытыкаваліся апазіцыяй, а таксама праўладных кандыдатаў, якія балатаваліся ў праблемных акругах. У барацьбе за прыцягненне гэтых асоб да адказнасці тры апазіцыйныя партыі маюць намер выкарыстоўваць усе рычагі, у тым ліку блакаванне пачатку працы Вярхоўнай Рады. «Калі мы не настаім на тым, што парламент не пачне працаваць да таго часу, пакуль не будзе справядлівасці - тады ў нас зусім не будзе заўтрашняга дня», - сказаў Цягнібок.

Віталя Клічко на мітынгу не было. Аказалася, ён паляцеў у ЗША на пахаванне трэнера, таму ад УДАРу перад прысутнымі выступіў Валянцін Налівайчанка, які пацвердзіў гатоўнасць апазіцыйных сіл змагацца з тымі дэпутатамі, чыё абранне апазіцыя лічыць фальсіфікаваным. «Мы ніколі не дамо злачынцам і злодзеям зайсці ў гэтую Вярхоўную Раду», - паабяцаў ён. Спосабы дасягнення гэтай мэты не раскрыў ні адзін з выступоўцаў. У той жа час, пра барацьбу з цяперашнім кіраўніцтвам краіны апазіцыянеры распавялі больш падрабязна.

Лідэры апазіцыі ўпершыню публічна назвалі сваёй мэтай лабіраванне адрасных санкцый супраць першых асоб дзяржавы, а таксама тых, хто быў датычны да парушэнняў на выбарах. «Наша задача ў новым парламенце - зрабіць так, каб яны не маглі нікуды выехаць (з Украіны)», - абвясціў Налівайчанка.

Завяршаючы мітынг, Арсеній Яцанюк зноў узяў слова і паведаміў, што ўчора прадстаўнікі апазіцыйнай тройкі падпісалі першы сумесны дакумент, у якім задэкларавалі усё сказанае на мітынгу, і надалей маюць намер дзейнічаць разам. «Мы не прызнаем вынікі выбараў, пакуль апошні з апазіцыйных кандыдатаў, перамогу у якога скралі, не стане народным выбраннікам», - гаворыцца ў гэтым дакуменце.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках