28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ОНТ схлусіла аб ганарарах расейскіх гасцей «Лістапада»

25
ОНТ схлусіла аб ганарарах расейскіх гасцей «Лістапада»

Тэлеканал паведаміў, што вядомы расейскі акцёр Марат Башараў абыйшоўся фестывалю ў 17 тысяч еўра.

Агент акцёра лічыць, што, калі гэтая сума і была на паперы, то да акцёра не дайшла, верагодна, частку грошай забралі пасярэднікі, паведамляе «Еўрарадыё».

- Слоган фестывалю - «Мы любім кіно» і вядома ж, дарагіх гасцей «Лістапада». Так, паводле неафіцыйных дадзеных выхад Марата Башарава абыйшоўся ў 17 тысяч еўра, - тэлеканал ОНТ агучвае ганарар расейскага акцёра Марата Башарава за кароткі выхад на кінафестывалі «Лістапад». Адразу ж пачынаюцца размовы, маўляў, а нашыя акцёры не елі халвы.

«Якое ёсць эканамічнае абгрунтаванне для падобных ганарараў Куцэнку, Харацьяну і Башараву ў краіне, дзе гадавы бюджэт на кінематограф роўны бюджэту свінафермы або бюджэту кароткаметражнага анімацыйнага галівудскага кіно?» - задаецца пытаннем беларускі драматург Дыяна Балыка.

Агент Марата Башарава Лізавета Круцко кажа, што сума ганарару альбо занадта завышаная журналістам, альбо, калі фестываль «Лістапад» сапраўды столькі заплаціў за Башарава, частку гэтых грошай сабе забралі пасярэднікі.

«Што тычыцца гэтай лічбы, то я трохі здзіўленая. Гэта моцна перабольшана. Колькі - сказаць не магу, гэта камерцыйная таямніца. Калі ж сапраўды Марат каштаваў так дорага, ён, на жаль, гэтага не атрымаў. 17 тысяч, я думаю, і ў Маскве не плацяць. Шкада, што так шмат прыйшлося пераплаціць пасярэднікам, калі гэта сапраўды так», - кажа яна.

У дырэкцыі фэстываля таксама дзівяцца суме ганарару. Там сцвярджаюць, што столькі не плацілі, ОНТ перагнуў палку, а замежны пасярэднік атрымаў толькі 1%.

«У нас ніхто не браў інфармацыю, а яна ёсць толькі ў нас. Сумна, што агучаная няправільная інфармацыя», - каментуюць сітуацыю ў дырэкцыі фестывалю.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках