23 красавiка 2024, aўторак, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым баіцца новых санкцый

18
Рэжым баіцца новых санкцый

Са своеасаблівай ініцыятывай выступіў у ААН прадстаўнік афіцыйнага Менска.

Начальнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі Яўген Лазараў, выступаючы ў штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Йорку, прапанаваў увесці пасаду спецдакладчыка Савета па правах чалавека ААН па недапушчальнасці выкарыстання аднабаковых санкцый.

На яго думку, аднабаковыя санкцыі - гэта «варварская палітыка аказання палітычнага і эканамічнага ціску на суверэнныя дзяржавы», гэтыя санкцыі ўяўляюць з сябе «масавае экстэрытарыяльнае парушэнне праў чалавека тых краін, у дачыненні да якіх яны ўжываюцца».

Адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Віктар Івашкевіч распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org, што заявы беларускага МЗС кажуць пра страх перад новымі санкцыямі:

«Тое, што беларускі афіцыйны бок падымае гэтае пытанне, кажа пра тое, што яны баяцца ўвядзення рэальных санкцый. І размова тут нават не пра тыя санкцыі, якія ўжо былі ўведзеныя, бо ўсё ж такі яны ніякім чынам на ўлады не ўплываюць. Улады разумеюць, што разам з узмацненнем рэпрэсій санкцыі будуць працягвацца і павялічвацца, таму яны прэвентыўна прымаюць пэўныя меры».

Па словах палітыка, такія паводзіны беларускага боку кажуць пра тое, што рэжым не збіраецца праводзіць ніякай лібералізацыі:

«Яшчэ раз падкрэслю, што гэта рэакцыя не на рэальныя праблемы, якія ім стварылі санкцыі, а рэакцыя на тыя санкцыі, якія могуць быць уведзеныя, калі рэжым будзе заставацца такім, які ён ёсць. І з заявы МЗС можна зрабіць выснову, што рэжым не збіраецца праводзіць нейкай дэмакратызацыі, таму што тады размовы пра санкцыі не было б».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках