25 красавiка 2024, Чацвер, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнік» хоча зрабіць 23 лютага выходным

29
«Палатачнік» хоча зрабіць 23 лютага выходным

«Дэпутат» з Баранавіч Аляксандр Сцяцко здзівіў жыхароў Баранавічаў сваімі планамі.

Падчас прыёму грамадзян па асабістых пытаннях да парламентара звярнуліся каля 15 чалавек. У асноўным пытанні датычацца аховы здароўя. Але звярталіся да дэпутата і з праблемамі па добраўпарадкаванні, з судовымі спрэчкамі, піша Intex-press.

Аднак журналісты вырашылі высветліць, ці памятае Аляксандр Сцяцко свае перадвыбарныя абяцанні. Ад кандыдата на «дэпутацкае» крэсла выбаршчыкі пачулі шмат: ад глабальных, такіх як «ўмацаванне законнасці і правапарадку», да канкрэтных - устанаўленне выходнага дня 23 лютага.

«У пасёлку Усходні праблема не з добраўпарадкаваннем, а з ацяпленнем і гарачай вадой. Гэтае пытанне будзем вырашаць з гарадскімі ўладамі», - кажа «дэпутат». Аднак гэтага ўжо не трэба, гарачую ваду пасёлак Усходні атрымаў каля трох тыдняў таму. Праўда, жыхары пасёлка ўпэўненыя, што дамагліся гэтага самі, пасля двухгадовай перапіскі з чыноўнікамі. Цяпер чакаюць капрамонту дамоў, роўных вуліц і ўпарадкавання дзіцячых пляцовак.

Зрабіць выходны дзень 23 лютага Аляксандр Сцяцко збіраецца разам з камісіяй «па ўстанаўленні святаў». «Гэта, вядома, асобнае пытанне, асобны законапраект і складаная праца, але я ад сваіх слоў не адмаўляюся!» - дадае «дэпутат».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках