29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Народ рыхтуюць да продажу «Беларуськалія»

22
Леанід Заіка: Народ рыхтуюць да продажу «Беларуськалія»

Каб разлічыцца з Расеяй за схему з растваральнікамі, Беларусь можа прадаць 20% акцый калійнага камбіната, лічыць эканаміст.

Сёння міністр энергетыкі Расеі Аляксандр Новак заявіў, што патэнцыйныя страты расейскага бюджэту ад схемы з растваральнікамі складаюць ад 1,5 да 2,5 мільярдаў даляраў. Раней расейскі бок называў суму ў 1,5 мільярда.

Беларускі эканаміст Леанід Заіка распавёў сайту charter97.org, што названая сума была агучана з псіхалагічнай папраўкай на тое, што 1,5 мільярда Беларусь яшчэ можа заплаціць, а 2,5 аддаваць не стане:

«Калі гэта ўсё пачыналася, я лічыў шкоду, якая была нанесена расейскай эканоміцы, і яна сапраўды знаходзілася на ўзроўні 2,5 мільярдаў. Трэба ўлічваць, што змяняюцца экспартныя пошліны і сам кошт на нафту. Лічбу ў 1,5 мільярда называў Аркадзь Дварковіч, ён быў у свой час намеснікам міністра эканомікі Расеі. Чаму менавіта 1,5 мільярда? Тут зроблена была псіхалагічная папраўка на тое, што 1,5 мільярда заплацяць, а калі выставіць рахунак 2,5 мільярда - беларускі бок пачне ўпірацца. 1,5 мільярда - гэта божая лічба».

Па словах эксперта, для выплаты такіх грошай Беларусь прадасць пятую частку «Беларуськалія»:

«Цяпер зноў з'явіліся выказванні пра тое, колькі каштуе калійны камбінат. Грамадскуе меркаванне рыхтуюць да таго, што недзе 20% агульнанароднай уласнасці могуць прадаць за 7 мільярдаў і зрабіць выгляд, што ўсё добра».

Нагадаем, падчас выступлення 12 лістапада перад студэнтамі БДЭУ, Лукашэнка заявіў, што Беларуськалій каштуе 36 міліярдаў. Ён таксама сказаў, што дзяржава не адмовіцца ад продажу 10-20% калійнага камбіната, а вось за кантрольны пакет «сур'ёзна пагандлюецца».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках