29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Skype адключыў функцыю аднаўлення пароляў

14
Skype адключыў функцыю аднаўлення пароляў

Сэрвіс інтэрнэт-тэлефаніі часова адключыў функцыю аднаўлення пароляў, якая раней была даступная на сайце Skype.

Памяняць пароль ад акаўнта зараз немагчыма, паведамляе lenta.ru.

Аднаўленне пароля ў Skype ажыццяўлялася з дапамогай часовых кодаў (так званых «маркераў пароля»). Калі карыстальнік забываў пароль і запытваў працэдуру аднаўлення, яму на пошту і ў сам кліент прыходзіў код, з дапамогай якога можна было задаць новы пароль.

13 лістапада ў Skype выявілі ўразлівасць, якая дазваляла атрымаць доступ да акаўнтаў іншых карыстальнікаў. Адным з этапаў узлому быў запыт на аднаўленне пароля, які трэба было пакінуць на сайце Skype.

Колькі акаўнтаў Skype былі ўзламаныя, невядома.

Сэрвіс Skype з 2011 належыць карпарацыі Microsoft. У рускамоўным твітары сэрвісу інтэрнэт-тэлефаніі паведамляецца, што «Skype дасведчаны аб паведамленнях аб узломе акаўнтаў і ў дадзены момант займаецца даследаваннем праблемы».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках