29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз аддасць Нобелеўскую прэмію дзецям

18
Еўразвяз аддасць Нобелеўскую прэмію дзецям

Еўрапейскі звяз перадасць Нобелеўскую прэмію міру ў суме прыкладна 930 тысяч еўра (1,2 мільёны даляраў ЗША) на патрэбы дзяцей, пацярпелых ад ваенных канфліктаў.

Як паведамляе Lenta.Ru, пра гэта 14 лістапада заявіў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

«Нобелеўская прэмія міру выступае за прымірэнне ва ўсім свеце, - падкрэсліў Бароза. - Прэміяльныя грошы павінны быць скарыстаны для дабра дзяцей, якія з'яўляюцца не толькі галоўнай надзеяй на будучыню, але і заўсёды станавіліся галоўнымі ахвярамі канфліктаў».

У кастрычніку Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію міру Еўрапейскім звязу за дабратворны ўплыў еўрапейскай інтэграцыі на еўрапейскі кантынент, дзе пасля шматлікіх войнаў усталяваўся працяглы спакой. Атрымаць прэмію Барозу павінен 10 снежня ў Осла разам са старшынём Еўрапарламента Марцінам Шульцам і старшынём Еўразвязу Германам ван Рампэем.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках