24 красавiка 2024, Серада, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Беларусі выйграла ў футбалістаў Ізраіля (Відэа)

4
Зборная Беларусі выйграла ў футбалістаў Ізраіля (Відэа)

Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правялі заключны матч цяперашняга сезону.

У Іерусаліме на газоне «Тэдзі Стэдзіўма» падапечныя Георгія Кандрацьева выйгралі ў каманды Ізраіля з лікам 2:1, паведамляе БелТА.

У першай палове гульні, якая праходзіла пры 16 градусах цяпла, каманды перасоўваліся па полі на невысокіх хуткасцях і амаль не пагражалі варотам супернікаў. Першы гол быў забіты на 19-й хвіліне першага тайма, калі памылкай Ягора Філіпенкі скарыстаўся Амар Дамары, які паразіў вароты Сяргея Верамко. Да перапынку падапечныя Георгія Кандрацьева вельмі рэдка атакавалі, але літаральна за некалькі секунд да антракту дасягнуў мэты далёкі ўдар Сяргея Кісляка.

Ледзь пачалася другая палова матчу, як дакладны стрэл з далёкай дыстанцыі нанёс Сяргей Балановіч, які ў другі раз паразіў вароты Дуду Авата. Хуткі гол беларусаў прымусіў гаспадароў значна актывізавацца, што не стала сюрпрызам для гасцей, якія адказвалі атакай на атаку. Прычым шанцаў забіць трэці гол у гасцей было значна больш, чым у гаспадароў поля зраўняць вынік. У гэтай гульні ў складзе беларускай нацыянальнай дружыны ўпершыню выйшлі на поле паўабаронца «Гомеля» Ілля Алексіевіч і форвард «Брэста» Уладзімір Хвашчынскі.

Гэта была ўжо пятая таварыская сустрэча зборных Беларусі і Ізраіля. Раней у трох спарынгах мацнейшымі былі ізраільцяне, а ў адным перамогу атрымалі беларусы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках