28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч хоча прадаць «Гродна Азот» Індыі

42
Мясніковіч хоча прадаць «Гродна Азот» Індыі

Прэм'ер-міністр Беларусі прапанаваў Індыі прыняць удзел у прыватызацыі ААТ «Гродна Азот».

«Прэм'ер-міністр прапанаваў дзелавым колам Індыі разгледзець магчымасці ўдзелу ў прыватызацыі і пашырэнні магутнасцей «Гродна Азота», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ўрада.

Там ўдакладнілі, што дадзеную прапанову Міхаіл Мясніковіч зрабіў падчас удзелу ў працы беларуска-індыйскага бізнес-форуму ў Нью-Дэлі.

«Тут можна, выкарыстоўваючы азотныя, калійныя і фосфарныя ўгнаенні, рабіць кампаненты для вашага рынку», - прывялі ў прэс-службе ўрада словы прэм'ер-міністра.

Акрамя таго, працягнулі там, Мясніковіч прапанаваў індыйскім дзелавым колам супрацоўніцтва ў будаўніцтве гідраэлектрастанцый, мадэрнізацыі буйных нафтахімічных прадпрыемстваў, фармацэўтыцы, металургіі, сферы высокіх тэхналогій, а таксама ў сумесных машынабудаўнічых вытворчасцях. У прыватнасці, адзначылі ў прэс-службе, Беларусь прапануе Індыі супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў МАЗ і гатова ўдзельнічаць у сумесным прадпрыемстве па выпуску гэтай тэхнікі і яе сэрвісным абслугоўванні.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках