28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмова ад транзіту праз Латвію - помста за санкцыі ЕЗ

66
Адмова ад транзіту праз Латвію - помста за санкцыі ЕЗ

Лукашэнка хоча пакараць Еўропу і заігрывае з Расеяй.

Пра гэта заявіў начальнік аддзела транспартнай палітыкі пры Міністэрстве транспарту Латвіі Андрыс Мальдупс. Яго словы прыводзіць інфармацыйнае агенцтва Platts (пераклад - charter97.org).

«Гэта заява стала нечаканасцю, таму што ў нас вельмі добрыя адносіны на дадзены момант з Беларуссю», - сказаў ён, каментуючы пагрозы беларускіх улад аб пераносе транзіту нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў у расейскія парты.

«Толькі тры тыдні таму ў нас было пасяджэнне латвійска-беларускай міжурадавай камісіі, дзе абодва бакі дамовіліся аб пашырэнні супрацоўніцтва ў галіне транзіту», - сказаў ён.

Лічыцца, што вялікая частка прадукцыі беларускага Наваполацкага НПЗ перапраўляецца ў Еўропу транзітам праз латвійскі порт Вентспілс. Аб'ём транзіту складае каля 5 мільёнаў тон штогод.

Андрыс Мальдупс лічыць, што заява Аляксандра Лукашэнкі можа быць абумоўлена альбо жаданнем паправіць адносіны з Расеяй, або імкненнем пакараць краіны ЕЗ за працяг палітыкі санкцый у дачыненні да яго самога, а таксама шэрагу беларускіх чыноўнікаў.

Нагадаем, беларускі кіраўнік нядаўна прыгразіў, што частка транзітных грузапатокаў будзе пераарыентаваная з балтыйскіх партоў на расейскія.

Калаж - ИноСМИ

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках