20 красавiка 2024, Субота, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрактнікі не будуць плаціць за навучанне ў ВНУ

17
Кантрактнікі не будуць плаціць за навучанне ў ВНУ

Выпускнікі ВНУ ў выпадку службы ў войску па кантракце не павінны кампенсаваць плату за навучанне.

Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным замацаваць на заканадаўчым узроўні права выпускнікоў, якім месца працы прадастаўлена шляхам размеркавання і якія не будуць адпрацоўваць ўстаноўлены тэрмін абавязковай працы ў сувязі з добраахвотным паступленнем на вайсковую службу па кантракце, на вызваленне ад звароту сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку, піша «Ежедневник».

У КС адзначылі, што канстытуцыйныя палажэнні замацоўваюць адзінства абавязку і свяшчэннага доўгу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь па абароне сваёй краіны. Тым самым на ўзроўні Асноўнага Закона прызнана асаблівая значнасць вайсковай службы ў параўнанні з іншымі відамі дзяржаўнай службы і працоўнай дзейнасцю, што абумоўлівае неабходнасць устанаўлення гарантый яе выканання як па прызыву, так і пры добраахвотным паступленнi на ваенную службу.

У цяперашні час ад абавязку пакрыцця выпускнікамі, якім месца працы прадастаўлена шляхам размеркавання і якія не адпрацавалі ўстаноўлены тэрмін абавязковай працы, сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку, вызваляюцца толькі выпускнікі, якія прызваны на вайсковую службу па прызыву ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і вайсковыя фарміраванні і звольненыя з яе. Канстытуцыйны Суд указаў, што такое прававое рэгуляванне названых адносін, замацаванае ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, сведчыць аб канстытуцыйна-прававых прабелах у заканадаўстве.

Адрозненне падстаў паступлення на вайсковую службу (па абавязковаму прызыву або добраахвотна на ўмовах заключанага кантракта) не павінна ўплываць на наступствы невыканання абавязкаў выпускнікоў адпрацаваць ўстаноўлены тэрмін, паколькі ў любым з гэтых выпадкаў выпускнікі прыступаюць да вайсковай службы - выканання адзінага канстытуцыйнага абавязку і свяшчэннага доўгу па абароне Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў КС.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках