20 красавiка 2024, Субота, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Dziennik»: Лукашэнка - шантажыст

18
«Dziennik»: Лукашэнка - шантажыст

Менскія ўлады свядома заплюшчваюць вочы на нелегальных мігрантаў, якія перапраўляюцца праз беларуска-польскую мяжу.

Колькасць асоб, затрыманых на польскім баку мяжы павялічылася ў некалькі разоў, піша польскае выданне «Dziennik» (пераклад - charter97.org). Такім чынам Аляксандр Лукашэнка шантажуе Захад, спрабуючы ўзяць рэванш за палітыку санкцый ЕЗ і пагражаючы загаціць Еўропу афганскімі ваяўнікамі.

У аналізе ўрадавага Цэнтра ўсходніх даследаванняў гаворыцца, што пытанне пра бяспеку мяжы беларускія ўлады будуць выкарыстоўваць у якасці разменнай манеты ў выпадку пагаршэння стасункаў з Захадам.

«Статыстыка паказвае павелічэнне колькасці асоб, затрыманых у сувязі са спробай незаконнага перасячэння польскай мяжы на яе беларускім адцінку», - кажа Агнешка Голяс, супрацоўніца памежнай службы Польшчы. Ад студзеня да верасня гэтага года памежнікі затрымалі 159 іншаземцаў (за выняткам грамадзян ЕЗ і Беларусі). Гэта больш, чым у 2010-2011 гадах, разам узятых. Больш таго, у другой чвэрці года выпадкаў было ў пяць разоў больш, чым у першай.

У выпадку з арганізаванымі групамі замежнікаў рост яшчэ большы. Раней памежнікі выяўлялі тры ці чатыры такія групы ў год. У гэтым годзе іх было 17.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках