20 красавiка 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганьба, хіба гэта заробак для мужчыны?(Фота)

149
Ганьба, хіба гэта заробак для мужчыны?(Фота)

У рэдакцыю TUT.BY даслаў свой разліковы ліст за кастрычнік педагог-арганізатар адной з менскіх школ.

Сума ў разліковым лістку ні на жаночы, ні, тым больш, на мужчынскі заробак ніяк не цягне – менш за паўтары мільёны рублёў. Праўда, гэта на паўстаўкі. Але, як распавёў чытач, працаваць даводзіцца гэтулькі ж, як і на поўную стаўку.

- Я скончыў БДПУ ім. М. Танка і размеркаваўся ў адну з менскіх школ, у якой працаваў ужо на 5 курсе. Пайшоў не настаўнікам, а педагогам-арганізатарам, бо разумеў, што выкладаць асабліва не хацеў, ды і зацягвае гэта вельмі моцна ў школьную руціну. Цяпер я плачу 150 даляраў за арандаванае жыллё, сваёй кватэры няма, таму наважыў: трэба шукаць нармальную працу, але ў мяне яшчэ год размеркавання. Наогул, дамовіўся з начальствам перавесціся на 0,5 стаўкі.

У выніку - працы менш не стала, бо гэтая пасада ў школе спецыфічная (40-гадзінны працоўны тыдзень). Асаблівасць ў тым, што пакуль дзеці ёсць у школе, а гэта першая палова дня, ёсць і праца, а калі дзеці сыходзяць (14.00), да канца працоўнага дня даводзіцца проста даседжваць. Вось і атрымліваецца, працую як і раней, патрабаванні такія ж, як і на цэлую стаўку, а заробак – меншы за 1,5 млн! Гэта ганьба, хіба гэта грошы для мужчыны?!

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках