25 красавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйны Менск назваў прэтэнзіі РФ «міфічнымі»

50
Афіцыйны Менск назваў прэтэнзіі РФ «міфічнымі»

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч адпрэчвае прэтэнзіі Расіі аб вяртанні ў расейскі бюджэт $1,5 млрд. нафтавых мыт.

«Што да міфічных паўтары мільярды даляраў, то мы нічога не парушылі. Тое, што нас сёння папракаюць, гэта ці ад некампетэнтнасці расійскіх службоўцаў, ці проста так, што называецца для СМІ», - сказаў Мясніковіч у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае "Інтэрфакс".

Беларускі прэм'ер падкрэсліў, што краіна выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязанні, і «калі штосьці ў рамках прававога поля АЭП і Мытнага звязу не да канца ўрэгуляванае, то гэта не значыць, што трэба лічыць страчаную выгаду».

«Трэба ўсе пытанні развязваць на беразе, а не тады, калі стораны ўжо выправіліся ў плаванне», - падкрэсліў кіраўнік урада.

Як паведамлялася, міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак заявіў пра тое, што страты расійскага бюджэту ад дзейнасці ў Беларусі бізнэсу з распушчальнікамі складае, паводле экспертных падлікаў, $1,5-2,5 млрд.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках