18 красавiка 2024, Чацвер, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Каткавец: Нічога лепей і разумней аграгарадкоў прыдумаць нельга

144
Надзея Каткавец: Нічога лепей і разумней аграгарадкоў прыдумаць нельга

Экс-намеснік міністра сельскай гаспадаркі распавяла пра свае страхі, захапленні і дасягненні.

Вось ужо больш за паўгода прайшло з таго часу, як Надзея Каткавец ўзначаліла Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў Маскве. Але цікавасць да адной з самых каларытных беларускіх чыноўніц у журналістаў не зменшылася. Былая намесніца міністра сельскай гаспадаркі дала адкрытае інтэрв'ю газеце «Звязда», вытрымкі з якога прыводзіць onliner.by.

Пра характар

- Лічу, што працоўная дысцыпліна пачынаецца з сябе. У мяне матэматычны склад розуму і мужчынскі склад характару.

Пра страхі

- Што тычыцца пераезду, то, натуральна, Менск і Масква - розныя гарады. Але я ўжо паспела прывыкнуць да затораў на маскоўскіх дарогах. Калі трэба хутчэй вырашыць пытанне, карыстаюся грамадскім транспартам. Мама захварэла, таму кожныя выходныя лётаю дадому ў Менск. І, каб не губляць час у дарозе, да аэрапорта дабіраюся на электрацягніку.

- Любіце лятаць?

- Не магу сказаць, што люблю. Але не баюся.

- А чаго баіцеся?

- (Задумваецца.) Не ведаю. Не магу сказаць, што ёсць нешта такое відавочнае, чаго я баялася б. Не баюся вечарам прайсціся па горадзе. Спакойна застаюся адна ў кватэры...

- Не адчуваеце сябе адзінокай у чужым горадзе?

- З такім інтэнсіўным графікам жыцця і працы практычна не маю на гэта часу. А калі якая вольная хвіліна і з'яўляецца, тут жа знаходжу, чым сябе заняць. Дрэнна, што мы сустрэліся не ў мяне дома. Я б вам паказала, якія прыгожыя дываны мяне навучылі выбіваць (не вышываць, хоць вышываць я таксама ўмею) іголкай на тканіне. Мне дапамагае сяброўка: яна малюе контур карціны, а я затым па гэтым контуры наношу ніткі. Нядаўна аформіла ў рамку вялікую карціну з пальмамі, цяпер выбіваею лебедзяў.

Пра вёску

- Усё менш і менш людзей хоча жыць у вёсцы, працаваць у сельскай гаспадарцы. Праблема гэтая характэрная не толькі для нашай з вамі радзімы. Але Беларусь у гэтым плане рухаецца ў правільным кірунку: на мой погляд, нічога лепей, нічога разумней аграгарадкоў нельга было прыдумаць. Бо населены пункт без добрых дарог, сувязі, без крам, без культурных устаноў, школ не мае будучыні. Будучыня ж АПК, на мой погляд, за сельгасарганізацыямі, якія і далей павінны працягваць узбуйняцца, за прагрэсіўнымі тэхналогіямі і сур'ёзна навучанымі маладымі кадрамі. А яны сёння патрабуюць не толькі годнай зарплаты, але і камфортных умоў жыцця. Гэта правільна. Жанчына ў вёсцы павінна мець магчымасць і ў кіно схадзіць, і манікюр зрабіць, і прычоску... А не быць, прабачце за параўнанне, «цяжкавозам».

Пра захапленні

- Мне вельмі падабаецца гісторыя. У любой праяве: і музеі, і фільмы, і кнігі. У мяне і цяпер каля ложка на тумбачцы ляжыць кніжка пра Івана Грознага. Жартую, што, калі пайду на пенсію, мабыць, перавучуся і буду экскурсаводам музея Вялікай Айчыннай вайны. І паступаць пасля школы хацела на гістфак Брэсцкага педінстытута. Але дзякуючы аднаму моманту маё жыццё скіравалася ў зусім іншым накірунку.

...Калі ёсць час, то я займаюся піражкамі. Мае дзеці вам могуць расказаць. Я замешваю шмат дражджавога цеста і начыняю яго тым, што ёсць пад рукамі: сасіскамі, варанай каўбасой, тушанай капустай, варэннем, згушчонкай... Прыгожыя такія атрымліваюцца. Па вялікіх талерках іх раскладваю - і калі ласка, хто з чым любіць, частуйцеся. Таксама люблю даглядаць за дэкаратыўнымі кветкамі. У мяне ў гарадской кватэры каля двух дзесяткаў вялікіх падлогавых гаршкоў з імі.

Напісаць каментар 144

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках