29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля менскай школы зноў збілі дзіця

87
Каля менскай школы зноў збілі дзіця

Сёння раніцай на вуліцы Корвата, каля школы № 182, быў здзейснены наезд на дзіця.

«У пятніцу мясцовы праезд быў перагароджаны. А перад ім стаялі тры аўтамабілі ДАІ і «хуткая». Чулі краем вуха, казалі, маўляў толькі закранула, абыйшлося без цяжкіх траўм. Яшчэ чулі фразу: «Добра, што ён не заехаў на тэрыторыю, было б толькі горш», - распавялі відавочцы падзеі.

У ДАІ пацвердзілі, што зафіксаваны наезд на непаўналетняга, але пакуль не ўдакладнілі ні яго стан, ні абставіны таго, што адбылося, піша onliner.by.

Нагадаем, сёння каля кожнай сталічнай школы дзяжурыў супрацоўнік ДАІ. Інспектары сочаць за тым, каб аўтамабілі не заязджалі пад забараняльныя знакі, на тратуары, і ў выпадку неабходнасці спыняюць паток машын, калі дарогу перасякаюць дзеці.

13 лістапада каля 19 гадзін вечара аўтамабіль непадалёк ад ганка сярэдняй школы № 23 Менска да смерці збіў вучня 3-га класа. Па гэтым факце была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Мера стрымання ў дачыненні да кіроўцы не абіралася. У той вечар каля будынка школы акрамя машыны, якая здзейсніла наезд, у парушэнне правілаў дарожнага руху (рух па мясцовым праездзе каля школы дазволены толькі для спецтранспарту, паркоўка забароненая) было прыпаркавана каля двух дзесяткаў аўтамабіляў - у школе праходзіў бацькоўскі сход. Лічыцца, што менавіта аўто, якія стаялі, перашкодзілі кіроўцу ўбачыць дзіцяці, а хлопчыку своечасова заўважыць небяспеку.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках