29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сівакоў пра выкраданні палітыкаў: Мая віна ў гэтым была

129
Сівакоў пра выкраданні палітыкаў: Мая віна ў гэтым была

Былы міністр унутраных спраў зрабіў нечаканую заяву.

- У чым вас больш усяго звычайна папракаюць? - пацікавіўся падчас інтэрв'ю журналіст «Прессбола» Сяргей Шчурко ў экс-міністра.

- Напэўна, любы разважны чалавек, які са мной ніколі не сустракаўся, а ведае пра Сівакова толькі па чутках, звязвае гэтае прозвішча са зніклымі палітыкамі. Ну што ж... Я за гэта адказваю, мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе, - адказаў ён.

У 1999 годзе зніклі без вестак выконваючы абавязкі старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Віктар Ганчар, бізнесмен Анатоль Красоўскі і былы кіраўнік МУС Юрый Захаранка. Пазней знік журналіст Зміцер Завадскі, нагадвае «Салiдарнасць». Пасля былі апублікаваныя дакументы (у тым ліку рапарт намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Лапаціка), якія сведчылі, што з апазіцыйнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі расправіўся «эскадрон смерці», загады якога аддавала вышэйшае кіраўніцтва краіны. Сярод датычных да выкраданняў і забойстваў згадваўся і Юрый Сівакоў. Пасля яму, таксама, як і іншым беларускім чыноўнікам з-за гэтага быў забаронены ўезд у краіны Еўразвяза.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках