20 красавiка 2024, Субота, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гімнастка Нэлі Кім: Спартсмены пакідаюць Беларусь з-за нізкай зарплаты

13
Гімнастка Нэлі Кім: Спартсмены пакідаюць Беларусь з-за нізкай зарплаты

Алімпійская чэмпіёнка Нэлі Кім дала ацэнку стану спраў у беларускай гімнастыцы.

«Калі няма каму трэніраваць, то нават пры самых сучасных спартыўных збудаваннях карысці ад заняткаў будзе няшмат, - сказала яна ў інтэрв'ю «Спортивной панораме» – з-за невысокай зарплаты трэнеры з'ехалі з краіны. У крыві беларускага народа, як, зрэшты, і расейскага, украінскага, заўсёды заставалася заражаннасць на заняткі гімнастыкай, а скончыўшы выступленні, некаторыя станавіліся талковымі настаўнікамі. Цяпер большасць з іх, былых савецкіх, гадуюць нам супернікаў у ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Францыі. А як не з'ехаць, калі за мяжой зарплата ад трох да пяці тысяч даляраў».

Нэлі Кім - знакамітая савецкая гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка, пяціразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка Еўропы і шматразовая чэмпіёнка СССР.

Пасля заканчэння кар'еры яна доўгі час трэніравала нацыянальную зборную Беларусі па спартыўнай гімнастыцы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках