20 красавiка 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» спыніў выдачу крэдытаў на жыллё

85
«Беларусбанк» спыніў выдачу крэдытаў на жыллё

З 16 лістапада банк прыпыняе выдачу крэдытаў на набыццё жылля.

Афіцыйных заяў з гэтай нагоды яшчэ не прагучала, аднак інфармацыю ў банку пацвярджаюць, піша onliner.by.

«Пакуль без каментароў. Афіцыйны прэс-рэліз будзе падрыхтаваны ў бліжэйшы час нашай прэс-службай», - растлумачыў нам начальнік упраўлення крэдытавання насельніцтва «Беларусбанка» Віктар Агееў.

У кантакт-цэнтры банка адзначаюць, што крэдытаванне прыпынена на падставе рашэння праўлення банка. Разам з тым спецыялісты падкрэсліваюць, што абмежаванні датычацца толькі крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў. Крэдытаванне будаўніцтва, у тым ліку і льготнае, вядзецца банкам у поўным аб'ёме.

У сувязі з прыпыненнем крэдытавання многія людзі трапілі ў цяжкае становішча. Некаторыя заплацілі частку сумы за кватэру ўласнымі зберажэннямі і разлічвалі на крэдыт:

«Мы жывем сям'ёй з 3-х чалавек у 13 кв. метрах. На 1,5-ку збіралі грошы на працягу многіх гадоў, - прыводзім цытату з аднаго з форумаў з захаваннем асаблівасцей аўтарскага правапісу. - Падабралі варыянт. Заплацілі не малую суму грошай за даведкі (па патрабаванні Беларусбанка), унеслі заклад за кватэру, аплацілі палову кошту кватэры наяўнымі грашыма. Праз пару дзён павінны былі з усім пакетам дакументаў пайсці ў банк за крэдытам на астатнюю суму. А сёння даведваюся - што крэдыты прыпыняюцца на нявызначаны тэрмін. Мой прадавец адмаўляецца ад здзелкі, бо я не выконваю дамоўныя абавязацельствы ў тэрмін...»

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках