29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партрэты беларускіх палітвязняў у Познані (Фота)

5

Акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі правялі студэнты ў Познані.

Маладыя людзі выйшлі на галоўны пляц аднаго з найбуйнейшых польскіх гарадоў з плакатамі, на якіх былі змешчаныя партрэты Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Зміцера Дашкевіча ды іншых вязняў беларускага рэжыму, паведамляе ffight.org.

На кожным плакаце ўдзельнікі акцыі змясцілі па два фотаздымкі палітзняволеных. Адзін зроблены да арышту, а другі — пасля.

Мінакам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў.

Акцыя была прымеркаваная да Дня салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі, які адзначаецца ў 16 дзень кожнага месяца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках