28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Салідарнасці ў Варшаве (Фота)  

9

У польскай сталіцы запатрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў.

Акцыя салідарнасці прайшла ля касцёла святой Ганны ў Кракаўскім прадмесці горада. У ёй прынялі ўдзел каля 30 чалавек, у тым ліку дырэктар Беларускага дому ў Варшаве Зміцер Бародка, кіраўнік Беларускага грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва ў Літве Алег Мяцеліца, рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна, прадстаўнікі офіса еўрадэпутата Марэка Мігальскага і беларусы Польшчы, Францыі, Швейцарыі і Бельгіі. Яны трымалі ў руках партрэты палітвязняў.

Падчас акцыі на вялікім экране дэманстраваўся фільм «Беларуская мара» пра падзеі 19 снежня 2010 года ў Менску, а мінакам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі.

Акцыя праходзіла ў людным месцы Варшавы, і шмат якія жыхары Варшавы падыходзілі да яе ўдзельнікаў, задавалі пытанні і выказвалі падтрымку.

Нагадаем, 16 дзень кожнага месяца з'яўляецца днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі. Акцыі ў гэты дзень традыцыйна праходзяць у шмат якіх краінах і сталіцах свету.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках