Масавая бойка футбольных фанатаў у Смалявічах
42- 17.11.2012, 21:28
Фанаты «Партызана» напалі на «дынамаўцаў» з нажамі і газавымі балончыкамі.
Інцыдэнт адбыўся 17 лістапада спаўдня ў Смалявічах ля кавярні «Азёрная». Там фанаты менскага клуба «Дынама» святкавалі трэцяе месца каманды ў чэмпіянаце Беларусі, паведамляе goals.by.
Да кавярні пад'ехала пяць легкавікоў, з якіх выбеглі маладзёны з воклічамі «МТЗ». Яны распачалі бойку з заўзятарамі «Дынама». Хуліганы былі ў масках, выкарыстоўвалі нажы і газавыя балончыкі. Яна пашкодзілі адзін з аўтамабіляў. Пасля інцыдэнту агрэсары ўцяклі.
Пацярпелыя «дынамаўцы» здолелі зафіксаваць нумары аўтамабіляў фанатаў «Партызана». Яны выклікалі міліцыю.
Адзначым, што «Партызан» ужо другі год не існуе як каманда. Цяпер ягоныя гульцы выступаюць у розных клубах.