16 красавiка 2024, aўторак, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ пагражае актывістам БХД крымінальнай справай

5
КДБ пагражае актывістам БХД крымінальнай справай

Аляксею Цюлькову пагражаюць прыцягненнем да адказнасці па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэкса.

Дэпутата Асіповіцкага райсавета, сябра аргкамітэта па стварэнні Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксея Цюлькова выклікалі ў мясцовае ўпраўленне КДБ, піша bchd.info.

Пасля працяглай размовы, якая доўжылася каля чатырох гадзін, яго папярэдзілі, што па артыкуле 193.1 КК Беларусі ён можа быць прыцягнуты да адказнасці за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».

Раней у КДБ былі выкліканыя і іншыя асіповіцкія сябры аргкамітэта БХД - Анатоль Цераш і Уладзімір Клімановіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках