26 красавiка 2024, Пятніца, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забараняць «чарніла» у Менску перадумалі

43
Забараняць «чарніла» у Менску перадумалі

У Менгарвыканкаме сцвярджаюць, што да адмены рашэння іх падштурхнулі «ўдакладненыя разлікі эфектыўнасці забароны».

Па словах начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Менгарвыканкама Аксаны Канстанціновіч, абыйсці гэтую забарону аматары таннага віна змогуць вельмі лёгка, перадае «Еўрарадыё».

«Лакальная забарона малаэфектыўная, так як дзейнічае толькі на тэрыторыі горада Менска. А на тэрыторыі Менска размешчаныя два вялікіх буйнарознічных прадпрыемствы - «Еўраопт» і Bigzz. Яны знаходзяцца за тэрыторыяй горада - гэта Менскі раён, і на іх гэтая забарона не распаўсюджваецца. Любы жадаючы сеў на грамадскі транспарт, даехаў і купіў усё, што захацеў. Такім чынам той, хто хоча выпіць, ён знойдзе, дзе гэта набыць», - кажа яна.

У гэтых гіпермаркетах могуць «затаварвацца» тыя, хто сам не п'е, але захоча на гэтай забароне зарабіць. Маўляў, такія гандляры будуць купляць «чарніла», а потым прадаваць па завышаным кошце тым, хто сам выехаць за кальцавую не мае магчымасці.

Па словах Аксаны Канстанціновіч, словы Лукашэнкі аб малаэфектыўнасці забароны не маюць да новага рашэння чыноўнікаў Менгарвыканкама ніякага дачынення. Але характэрна, што гэтыя «пераразлікі» імі былі зробленыя 16 лістапада, на наступны дзень пасля выказванняў Лукашэнкі з гэтай нагоды падчас нарады па пытаннях рэфармавання МУС.

Нагадаем, 1 лістапада Менгарвыканкам прыняў рашэнне аб забароне продажу мацаванага фруктова-ягаднага віна на тэрыторыі Менска з 1 снежня 2012 да 1 лютага 2013 года.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках