19 красавiка 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнікі беларускай дыяспары сустрэліся ў Варшаве

Прадстаўнікі беларускай дыяспары сустрэліся ў Варшаве

16-17 лістапада ў Варшаве адбылася сустрэча кіраўнікоў беларускіх замежных грамадска-палітычных цэнтраў.

У польскай сталіцы сабраліся прадстаўнікі беларускай дыяспары з Бельгіі, Францыі, Літвы, Украіны, Чэхіі і Швейцарыі.

Па словах аднаго з арганізатараў сустрэчы, дырэктара Беларускага Дома ў Варшаве Зміцера Бародкі, галоўнай мэтай мерапрыемства было павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння беларусаў за мяжой:

- Гэта ўжо трэцяя рабочая сустрэча прадстаўнікоў нашай дыяспары. За апошнія некалькі гадоў колькасць аб'яднанняў, цэнтраў беларускай дыяспары значна павялічылася. Большасць з іх імкнуцца працаваць на карысць Беларусі і за яе межамі. І мы зацікаўленыя ў тым, каб не проста скаардынаваць гэтыя дзеянні, але пашырыць вобласць прыкладання намаганняў і разнастаіць набор інструментаў і метадаў працы. У працэсе дзейнасці ўзнікае мноства пытанняў, і сённяшняя сустрэча, спадзяюся, дапамагла знайсці адказы на многія з іх, абмеркаваць каналы абмену інфармацыяй, нейкія праколы ў працы, адмоўны і станоўчы вопыт, стратэгію і тактыку працы».

16 лістапада кіраўнікі замежных цэнтраў сустрэліся з прадстаўнікамі парламенцкай групы па справах Беларусі польскага Сейма Робертам Тышкевічам, Малгажатай Гасеўскай, Артурам Дзембскім. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся тэмы палітвязняў у Беларусі, візавыя і эканамічныя санкцыі ў дачыненні да рэжыму ў Беларусі.

Увечары госці польскай сталіцы змаглі прыняць удзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.

Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Бюро еўрадэпутата Марэка Мігальскага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках