19 красавiка 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляцелі «галовы» ДАІ

114
Паляцелі «галовы» ДАІ

Гібель школьніка стала прычынай звальнення шэрагу чыноўнікаў.

Пасля гібелі менскага школьніка рапарты аб адстаўцы падалі намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Канстанцін Страх і начальнік аддзела ДАІ адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы Юрый Жыхараў.

Начальнік ДАІ Менска Зміцер Карзюк паведаміў пра гэта мэру Мікалаю Ладуцьке на пасяджэнні гарадской камісіі па бяспецы дарожнага руху, піша TUT.by. Удзельнікі камісіі абмяркоўвалі ў тым ліку і трагічную гібель трэцякласніка каля сталічнай школы № 23.

Нагадаем, што Лукашэнка 15 лістапада на нарадзе па пытанні рэфармавання МУС успомніў пра гібель дзіцяці каля школы ў Менску.

«Нядаўна СМІ перадалі, што задушылі 9-гадовага хлопчыка. Выходзіць дырэктар школы і кажа: мы звярталіся ў ДАІ, патрабавалі, прасілі, але яны не прынялі мер. Значыць, трэба жорстка разабрацца з ДАІ. Ужо занадта часта я чую нараканні, асабліва ў адрас гарадской ДАІ», - перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках