20 красавiка 2024, Субота, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІP-адрас Google патрапіў у «чорны спіс» Раскамнадзора

11
ІP-адрас Google патрапіў у «чорны спіс» Раскамнадзора

Чарговы скандал успыхнуў у расейскім Інтэрнэце.

Напярэдадні інтэрнэт-карыстальнікі паведамлялі ў сацсетках, што ў адзіным рэестры апынуўся IP-адрас 173.194.32.227, які, па дадзеных даведачных сэрвісаў, належыць інтэрнэт-кампаніі Google. Трапленне IP-адраса ў «чорны спіс» азначае, што аператары сувязі павінны заблакаваць доступ да яго на тэрыторыі Расеі. Аднак, у ведамстве ў панядзелак запэўнілі, што адбылася памылка, піша NEWSru.com.

У прыватнасці, пра тое, што IP-адрас Google заблакаваны, паведаміў адзін з вядомых блогераў. «Ціха і незаўважна, калі шуміха пасля скандалу з блакаваннямі ўляглась, Раскамнадзор пачаў дадаваць у спіс забароненых сайтаў серверы гугла. Не верыце?» - напісаў ён і ў якасці доказу прывёў форму, пры дапамозе якой можна атрымаць дадзеныя пра знаходжанне ў «чорным спісе» даменных імёнаў і сеткавых адрасоў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць іх у Сетцы. Па запыце сапраўды выпадаў Google.

«Зараз карыстачы Расеі могуць адчуваць праблемы з доступам да сэрвісаў Google. Пошта пакуль працуе, пошук здецца таксама, але ўжо вельмі хутка Раскамнадзор можа забаніць і астатнія падсеткі. У спалучэнні з недаробленым законам гэта павінна паралізаваць працу малюнкаў Google у добрай паловы карыстачоў рунэту», - прадказаў блогер.

Але ў ведамстве запэўнілі, што гэта была выпадковасць. Трапленне IP-адраса, які належыць кампаніі Google, у адзіны рэестр сайтаў з забароненай інфармацыяй было звязана з тэхнічным збоем, паведаміў РІА «Новости» прэс-сакратар Раскамнадзора Уладзімір Пікаў.

З-за збою на працягу нейкага часу сэрвіс быў блакаваны, але потым усё запрацавала, запэўніў ён, выказаўшы надзею, што «нікому нязручнасці сур'ёзнай не даставілі». Раніцай у панядзелак IP-адрас у рэестры заблакаваных сайтаў не значыўся.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках