19 красавiка 2024, Пятніца, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Turkcell цікавіцца купляй дзярждолі ў МТС

9
Turkcell цікавіцца купляй дзярждолі ў МТС

Турэцкая кампанія Turkcell прымае ўдзел у прэзентацыі па продажу дзярждолі ў беларуска-расейскім СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Прэзентацыю сёння праводзіць у Менску дзяржкамітэт па маёмасці сумесна з РУП «Белтэлекам», у гаспадарчым вядзенні якога знаходзіцца доля ў 51% СТАА «МТС», піша «Інтэрфакс».

Дэлегацыя Turkcell (у складзе шасці чалавек - ІФ) з'яўляецца адзіным патэнцыйным прадстаўніком інвестараў, зарэгістраваных для ўдзелу ў прэзентацыі.

Акрамя дэлегацыі Turkcell, профільныя кампаніі на прэзентацыі прадстаўлены прадстаўніком Telekom Austria і кампаніі ЗП «Велком» (належыць Telekom Austria). Прадстаўнікі расейскага ААТ «МТС» не зарэгістраваныя для ўдзелу ў прэзентацыі.

Turkcell валодае доляй 90% у капітале ЗАТ «БеСТ» - аднаго з трох аператараў мабільнай сувязі якія дзейнічаюць у Беларусі.

Як паведамлялася, беларускія ўлады са снежня 2011 года спрабуюць прадаць дзяржаўную долю ў СТАА «МТС» за $1 млрд.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках