29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд спыніў справу за «кубікі»

15
Суд спыніў справу за «кубікі»

Віна мастака Міхаіла Гуліна і двух валанцёраў, якія ўдзельнічалі ў праекце Going Public, не даказана.

Адміністрацыйная справа ў дачыненні да іх спынена. Такое рашэнне прыняла суддзя Цэнтральнага раёна Менска Таццяна Ткачова, паведамляе «Радыё Свабода».

Мастака Міхаіла Гуліна разам з трыма валанцёрамі і журналісткай Таццянай Гаўрыльчык затрымалі прыкладна ў 13 гадзін 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы. У гэты дзень хлопцы праводзілі мастацкую акцыю - насілі па сталічных плошчах вялікія каляровыя кубы і выбудоўвалі іх у розныя фігуры. Акцыі на плошчах Якуба Коласа і Незалежнасці прайшлі без праблем, а на Кастрычніцкай усіх затрымаў спецназ і даставіў ў Цэнтральны РУУС. Там мастак з валанцёрамі правёў 7 гадзін, пры гэтым ва ўсіх затрыманых знялі адбіткі пальцаў. Па словах удзельнікаў акцыі, за адмову гэта рабіць іх збівалі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках